Бяспечныя канікулы

Ахова правапарадку Навіна дня Нумары Увага - дзецям

image_pdfimage_print

З 19 па 28 сакавіка ДАІ праводзіць на дарогах раёна прафілактычную акцыю – «Бяспечныя канікулы».

Акцыя аб’яўлена ў перыяд, калі ў школьнікаў заканчваецца трэцяя чвэрць і пачынаюцца вясеннія канікулы. Зразумела, што ў гэты вольны ад заняткаў, спрыяльны па пагодных умовах час яны больш будуць знаходзіцца па-за домам, у дарозе, на вуліцы. Наша агульная задача –  каб канікулы прайшлі бяспечна, без здарэнняў.

Акцыя «Бяспечныя канікулы» прызвана прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да праблем дзіцячага дарожнага траўматызму, выяўлення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню такіх здарэнняў, а таксама да іх ранняй прафілактыкі і спынення фактаў парушэння правіл дарожнага руху з боку дзяцей.

Андрэй ПАЛЬЧЭЎСКІ,старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзела ДАІ райаддзела міліцыі  



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *