Ацэнены па заслугах

Нумары Сельская гаспадарка Факты, падзеi, людзi

5690
Па выніках работы за мінулы год машынны двор ААТ «Каганец» прызнаны лепшым сярод аднатыпных падраздзяленняў сельгаставарыстваў раёна.
– Мы прыемна здзівіліся, калі даведаліся, што нам прысуджана першае месца, – сказаў галоўны інжынер таварыства Валерый Літвінчык. – Справа ў тым, што і ў папярэднія гады наш мехдвор быў у ліку лепшых, але мы ніколі не выходзілі пераможцамі. Зразумела, працаўнікі задаволены: іх намаганні, нарэшце, ацэнены па заслугах.
– Валерый Валер’евіч, вытворчае падраздзяленне, якое ўзначальваеце, у плане добраўпарадкавання заўсёды знаходзіцца ў выдатным стане. Ці складана гэтага дабівацца?
– Пастаянна на мехдвары і ў рамонтных майстэрнях людзі прывыклі наводзіць парадак, таму застаецца толькі яго падтрымліваць. У нас своечасова рамантуецца тэхніка. Займаемся гэтай работай з лістапада і да вясны ўсё паспяваем зрабіць. Нездарма ўсе палявыя кампаніі мы пачынаем і завяршаем у ліку першых у раёне. У студзені ўжо паставілі на лінейку гатоўнасці культыватары і камбінаваныя пакаў цёплымі курткамі, раз на тыдзень выдаём пальчаткі.
– А колькі пад вашым кіраўніцтвам працуе людзей? Ці ёсць маладыя кадры?
– Тры інжынерна-тэхнічныя работнікі, сямнаццаць механізатараў, восем вадзіцеляў, слесар, токар і тры зваршчыкі. З моладдзю праблематычна. Не хочуць мясцовыя хлопцы ісці на працу ў сельскую гаспадарку. Механізатараў не хапае, на кожнага прыходзіцца па дзве адзінкі тэхнікі. Папаўняецца калектыў у асноўным прыезджымі з Казахстана і Расіі.
Усе працуюць дружна. Кіраўніцтва стараецца нікога не пакрыўдзіць. Тых, хто больш пасеяў, намалаціў, накасіў або перавёз, заахвочваюць асобна. Атрымліваюць прэмію ўсе, хто на працягу года шчыра рупіўся, але не змог паказаць высокі вынік з-за таго, што выконваў іншыя неадкладныя работы. І прэмію, якую атрымалі за перамогу ў конкурсе, падзялілі з улікам удзелу кожнага.
Гутарыла Надзея БАТАЛКА
НА ЗДЫМКУ: задаволены якасцю рамонту тэхнікі галоўны інжынер Валерый Літвінчык і загадчык рамонтных майстэрань Аляксандр Пазняк (на пярэднім плане).
Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *