Семінар. Навучанне. Урачыстасць. Справаздача

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

ВАЖНА ПРАЦАВАЦЬ РАЗАМ

З мэтай арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння па прафілактыцы сямейнай  нядобранадзейнасці і забеспячэння ўмоў абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы,  ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна»  правёў семінар для педагогаў сацыяльных устаноў адукацыі.

Асноўным напрамкам работы па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 » Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях», як адзначыла ў сваім выступленні дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ж. І. Нікалаеня, з’яўляецца ранняе выяўленне сямейнай нядобранадзейнасці, прафілактыка сацыяльна небяспечнага становішча непаўналетніх і зніжэнне сацыяльнага сіроцтва,   абарона дзяцей, якім патрэбна дапамога.

За 2015 год установамі адукацыі раёна прызнавалі 165 дзяцей у 94 сем’ях, якія знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Галоўнымі прычынамі такіх асацыяльных з’яў становіцца злоўжыванне бацькамі спіртнымі напіткамі, нежаданне працаваць, канфліктныя адносіны паміж членамі сям’і. Дзякуючы сумесным намаганням усіх суб’ектаў прафілактыкі за мінулы год  23 бацькі прайшлі лячэнне ад алкагольнай залежнасці, 16 атрымалі кансультацыю ўрача-нарколага, 7 стаяць на ўліку ўрача-псіхіятра, 29 бацькоў працаўладкаваліся. Па  выніках сумеснай работы знята з уліку 172 дзіцяці з 97 сем’яў у сувязі з нармалізацыяй сямейнай абстаноўкі.

Жанна Іванаўна звярнула ўвагу на сумеснае правядзенне рэйдаў па забеспячэнні бяспекі пражывання дзяцей, прафілактыкі пажаранебяспечнага стану жылых памяшканняў, навядзенні належнага санітарна-гігіенічнага стану.

 На 1 лютага 2016 года ў раённым банку даных стаяць на ўліку  99 непаўналетніх з 58 сем’яў, з якімі зараз вядзецца работа.

Вопытам работы па прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці і забеспячэнні ўмоў абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх падзялілася педагог сацыяльны ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы» Іна  Рушанян.

 У рабоце семінара прынялі ўдзел і адказалі на пытанні інспектар па наглядзе і прафілактыцы РАНС Таццяна Тарасевіч, раённы педыятр Ірына  Атрушкевіч, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марыя Афанасенка, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Вераніка Кажамяка, начальнік службы Стаўбцоўскага АКС Валерый  Бохан.

 У семінары таксама бралі ўдзел прадстаўнікі міжраённых аддзяленняў  «Энерганагляд»  і «Энергазбыт», упраўлення «Стоўбцыгаз», з якімі наладжана ўзаемадзеянне па правядзенні адраснай праверкі тэхнічнага стану электрычных і цеплаўстановак, умоў іх эксплуатацыі ў памяшканнях, інструктажоў па правілах тэхнікі бяспекі і карыстання пры эксплуатацыі электрычнай і цеплавой энергіяй.

Дзейнасць устаноў адукацыі і зацікаўленых службаў у рабоце з непаўналетнімі  накіравана на захаванне сям’і для дзіцяці і дзіцяці для сям’і.

Марыя СТАНКЕВІЧ, педагог сацыяльны ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна»

 

З УДЗЕЛАМ «БЕЛАЙ РУСІ»

Адбылося пасяджэнне савета раённай арганізацыі «Белая Русь».

Ішла размова аб выніках работы за мінулы год і аб задачах на 2016 год.

Гэтая грамадская арганізацыя ў нашым раёне аб’ядноўвае  608 членаў у 62 пярвічных арганізацыях.

Арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў грамадскіх акцыях, у значных падзеях. Напрыклад, нядаўна з фонду арганізацыі быў выдзелены мільён рублёў для падтрымкі таленавітых вучняў для ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па праграмаванні, якая адбылася ў Брэсце.

Такая важная палітычная кампанія, як выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VІ склікання, якая адбудзецца восенню бягучага года, таксама ў полі зроку РГА «Белая Русь».

Раённая арганізацыя ставіць задачу папаўнення радоў аб’яднання і ўмацавання аўтарытэту.

Дарэчы, як паведаміла старшыня раённай арганізацыі Жанна Лысая, РГА «Белая Русь» праводзіцца конкурс работ маладых журналістаў «Залатое пяро Белай Русі – 2016».

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца члены клубаў юных журналістаў, якія дзейнічаюць пры рэдакцыях газет, ва ўстановах адукацыі, а таксама маладыя журналісты раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў, вучнёўскай і студэнцкай моладзі.

Конкурс будзе праводзіцца ў тры этапы па наступных намінацыях: «Культурнае падарожжа з «Белай Руссю», «Мой куток зямлі роднай», «Радзіма на кінастужцы часу». Першы этап – раённы. Прыём работ з 15 сакавіка па 15 красавіка.

Пераможцы і прызёры конкурсу прымуць удзел на абласным, а калі ён будзе паспяховым, і на рэспубліканскіх этапах. Лепшыя работы будуць змешчаны ў СМІ і на сайтах інтэрнэту.

 

АДНЫМ КАЛЕКТЫВАМ

Напярэдадні Дня міліцыі прайшоў справаздачны сход раённай арганізацыі ветэранаў міліцыі.

– Ветэранская арганізацыя трымае цесную сувязь з райаддзелам міліцыі. Без удзелу ветэранаў не праходзіць уручэнне маладым супрацоўнікам пагонаў, першай табельнай зброі, – адзначае яе старшыня Анатоль Драбовіч і паказвае на віншавальны адрас, уручаны яму кіраўніцтвам РАУС за актыўную сумесную работу.

У кіраўніцтва ветэранскай арганізацыі выбраны вельмі ініцыятыўны казначэй – Марыя Казіміраўна Хлапіцкая. Яна трымае руку на пульсе жыцця ветэранаў міліцыі: ведае, як жыве кожны з іх (на ўліку ў арганізацыі 35 чалавек, прычым трое дабавіліся ў мінулым годзе), калі ў каго дзень нараджэння або юбілей, каб адправіць віншавальную паштоўку. Калі хто з таварышаў трапляе ў бальніцу, усе разам, закупіўшы прадуктовы набор, наведваюць яго. Марыя Казіміраўна вядзе дакладную справаздачнасць дзейнасці ветэранскай арганізацыі. Ветэранам запомнілася агульная культурная паездка – у музей Вялікай Айчыннай вайны.

Нельга не сказаць пра членаў ветэранскай арганізацыі – Аляксандра Пілінкевіча і Уладзіміра Гарохавіка, якія, будучы старшынямі Налібацкага і Заямнаўскага сельвыканкамаў (адпаведна), працягваюць заставацца першымі памочнікамі райаддзела міліцыі ў пытаннях прафілактыкі і аховы правапарадку.

 

САГРЭЕМ ДАЛОНІ, РАЗГЛАДЗІМ МАРШЧЫНКІ

У ласкавых сонечных колерах вясны прайшла ўрачыстасць у грамадскай раённай арганізацыі «Беларускага таварыства інвалідаў».  Прывітальнае слова з добрымі пажаданнямі атрымалі ў гэты дзень і мужчыны, і жанчыны.

Старшыня гэтай грамадскай арганізацыі, спецыяліст па сацыяльнай рабоце раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зінаіда Катлашэўская пазнаёміла прысутных з тымі паслугамі, якія аказвае тэрытарыяльны цэнтр пажылым людзям, паведаміла, што можна атрымаць псіхалагічную дапамогу. Загадчык аддзела дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс расказаў аб дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў і клубаў. Члены аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» таксама могуць наведваць іх. З інтарэсам паслухалі прысутныя паведамленне інспектара цэнтра Таццяны Масюкевіч аб парадку атрымання сацыяльнай дапамогі дома.

Прысутныя выказвалі ўдзячнасць за такія формы работы аб’яднання інвалідаў, якія дазваляюць сустрэцца разам за салодкім сталом, паслухаць прыемныя канцэртныя нумары. Традыцыйна ў раённы тэрытарыяльны цэнтр са сваёй святочнай праграмай завіталі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Навасвержанскага цэнтра культуры на чале з Алай Янскай. Прыгожыя сцэнічныя касцюмы, выдатныя галасы салістаў стварылі непаўторную святочную атмасферу ў зале.

Святочная праграма ўключала розыгрыш латарэй, удзел у конкурсах. Прызы былі прадастаўлены індывідуальным прадпрымальнікам С. Пяткевічам. Пра салодкі стол для членаў грамадскага аб’яднання інвалідаў паклапаціліся ўладальнікі прыватных магазінаў Т. Навасельская, В. Сагайдакевіч, В. Лапко.

Раённая арганізацыя таварыства інвалідаў мае намер і надалей падтрымліваць добрыя традыцыі правядзення свят, урачыстасцяў, арганізаваць віншаванні імяніннікаў, наведванне канцэртаў. Каб такія акцыі міласэрнасці былі магчымымі, патрэбна спонсарская дапамога. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства інвалідаў Зінаіда Катлашэўская з такой просьбай выступіла перад ідэалагічным актывам раёна, разаслала пісьмы ў арганізацыі і на прадпрыемствы нашага раёна. Любая аказаная дапамога пойдзе на справы міласэрнасці людзям, якія жывуць з інваліднасцю.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

НА ПАГРАНІЧНУЮ СЛУЖБУ

У сістэме нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь немалаважнае месца займае пагранічная бяспека, якая прадстаўлена органамі пагранічнай службы. Арганізацыйна пагранічная служба складаецца з пагранічных атрадаў, застаў, кантрольна-прапускных пунктаў, спецыяльных часцей і падраздзяленняў, якія забяспечваюць недатыкальнасць дзяржаўнай граніцы.

Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для войскаў ажыццяўляецца ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут пагранічнай службы» і іншых вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (па пытаннях паступлення можна звяртацца па тэлефонах: 8-029-785-77-62, 8-033-633-24-67. Адной з часцей органаў пагранічнай службы, якая выконвае задачы па забеспячэнні органаў пагранічнай службы, з’яўляецца Дзяржаўная ўстанова «Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы», якая знаходзіцца ў горадзе Дзяржынску. Асноўныя накірункі яе дзейнасці – выраб і рамонт у інтарэсах органаў пагранічнай службы рознага абсталявання, аўтамабільнай і інжынернай тэхнікі, падрыхтоўка спецыялістаў. У Дзяржынску  знаходзіцца вайсковая часць органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе прыём грамадзян  Рэспублікі Беларусь на ваенную службу па кантракце і на работу на розныя пасады ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу.  Звяртацца па адрасе: г. Дзяржынск, вуліца Чкалава, 30. Тэлефон для даведак – (8-01716) 5-33-42.

Д.  ІВАНОЎ,начальнік аддзялення  вайсковай часці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *