Аб падрыхтоўцы да пасяўной

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

У гэтым годзе, дарэчы, як і з году ў год, для некаторых сельскагаспадарчых арганізацый вобласці стане «навіной», што пасяўная ўжо пачынаецца. Аб гэтым сведчаць вынікі маніторынгаў падрыхтоўкі аграрыяў да правядзення пасяўной кампаніі, праведзеных супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці. Устаноўлена, што большая частка гаспадарак спадзяецца на «рускі авось», бо як інакш патлумачыць такія адносіны да пачатку сяўбы, ад якой, неабходна адзначыць, напрамую залежыць іх фінансавы стан.

Так, у цэлым, паводле інфармацыі аблсельгасхарча, на 11.03.2016 гатоўнасць асноўных відаў тэхнікі склала 85%. Аднак у асобных арганізацыях сітуацыя з падрыхтоўкай тэхнікі да выхаду ў поле значна горшая. Да прыкладу, а ААТ «Лядзенскі» Чэрвеньскага раёна на 10.03.2016 не быў адрамантаваны ніводзін з двух наяўных камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў, а таксама агрэгатаў маркі АКШ-6 і АКШ-3. У мехмайстэрні на рамонце знаходзіліся два трактары «Беларус-1221», а таксама «Беларус-3022», дзе патрабуецца рамонт рухавіка. У ААТ «Запольскае» гэтага раёна каля двух гадоў прастойвае энерганасычаны трактар «Беларус-3022».

Аналагічныя факты ўстаноўлены і ў іншых сельгасарганізацыях Барысаўскага, Вілейскага, Старадарожскага і Чэрвеньскага раёнаў.

Слаба ідзе назапашванне мінеральных угнаенняў, якіх на 16.03.2016 было менш за палову (41%) ад неабходнага. Горш выглядае сітуацыя з забяспечанасцю азотнымі (32%) і фосфарнымі (15%) угнаеннямі. На дату маніторынгу азотных угнаенняў не было наогул у СПФ «Аграбуд», фосфарных – у філіяле СГК «Вялікаполле», філіяле «Новыя Зялёнкі», ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс», СПФ «Аграбуд» Чэрвеньскага, філіяле «Вялікія Навасёлкі» УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», АЖХ «Бродаўка» ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагадраўзмацняльнік», філіяле «Ніўкі» УП «Папяровая фабрыка дзяржзнака» Барысаўскага раёна, калійныя ўгнаенні – ААТ «Крыніца Ігуменаўшчыны» Чэрвеньскага раёнаў.

Пры гэтым дапускаюцца факты безгаспадрнасці і неналежнага захоўвання мінеральнах угнаенняў. Самая дрэнная карціна – у ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс». Сцены і дах склада, размешчанага каля вёскі Тадулічы, працякаюць, а ўгнаенні, што тут захоўваюцца (больш за тры тысячы тон) складзіраваны ў лужынах, вадкасць з растворанымі ўгнаеннямі сцякае на сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Адсутнічае належны парадак на пляцоўцы, дзе складзіравана даламітавая мука, захоўваецца яна пад адкрытым небам. Аналагічны факт безгаспадарнага захоўвання мінеральных угнаенняў устаноўлены ў ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс» (г. п. Рудзенск) і ААТ «Уздзенскі райаграсэрвіс» (в. Негарэлае). Пры гэтым на момант наведвання уздзенскай базы (15.03.2016) выгрузку калійных угнаенняў з чыгуначных вагонаў ажыццяўлялі проста ў гразь.

Пры адсутнасці грашовых сродкаў на набыццё дарагіх мінеральных тукаў многія сельгасарганізацыі не актывізаюць работу па ўнясенні наяўных арганічных угнаенняў.  На 09.03.2016 у ААТ «Валевічы», ААТ «10 з’езд Саветаў», ААТ «Лядзянскі», ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс» Чэрвеньскага раёна, ААТ «БарысаўСаюз-Агра», ААТ «Забашэвічы», ААТ «ДАК-Агра», ААТ «Палілеіз-Агра», АЖГ «Траяноўка», ААТ «БАТЭ» Барысаўскага раёна работ па ўнясенні арганікі пад ураджай 2016 года наогул не праводзілі.

Вельмі марудна ажыццяўляецца назапашванне гаруча-змазачных матэрыялаў для правядзення вясковых палявых работ. Не ўсе сельгасарганізацыі ў дастатковай колькасці забяспечаны насеннем.

З улікам сказанага ствараецца ўражанне, што асобныя кіраўнікі гаспадарак працуюць па прынцыпе «пакуль гром не грымне – мужык не перажагнаецца».

Па выяўленых у ходзе маніторынгу фактах парушэнняў праінфармаваны мясцовыя органы ўлады з мэтай прыняцця неадкладных мер па аказанні садзейнічання сельскагаспадарчым арганізацыям у якаснай і сваечасовай падрыхтоўцы да правядзення веснавой пасяўной кампаніі.

Кантроль за ходам падрыхтоўкі і правядзеннем веснавых палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях будзе працягнуты.

Упраўленне кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *