З малых гадоў – пра бяспеку

Нумары РАНС інфармуе Увага - дзецям

image_pdfimage_print

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі і дашкольных групах вучэбна-педагагічных комплексаў прайшоў раённы этап агляду-конкурсу «Бяспечнае дзяцінства-2016».

Падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу адбылося ў раённым Цэнтры культуры. Яно суправаджалася выступленнем выхаванцаў, якія падрыхтавалі тэматычную песню ўласнага сачынення, а таксама выстаўкай наглядна-дыдактычнага і гульнявога матэрыялу па фарміраванні культуры жыццядзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, работамі сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў на тэму «Бяспечнае дзяцінства», праглядам відэаролікаў аб захаванні асноўных правіл бяспекі жыццядзейнасці з удзелам дзяцей, педагогаў і бацькоў.

Першае месца ў аглядзе-конкурсе прысуджана ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Вясёлка» г. Стоўбцы» і ДУА «Шашкоўскі дзіцячы сад», другое – ДУА «Акінчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – пачатковая школа», трэцяе – ДУА «Яслі-сад № 4 г. Стоўбцы». Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Стонька і начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ілюшын уручылі пераможцам граматы і каштоўныя падарункі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *