Вы нам пісалі

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

У ДУШЫ ПАСЯЛІЛАСЯ ВЯСНА

За акном вясна, але сонейка не спяшаецца парадаваць нас сваім цяплом. Падняць настрой  жыхарам аграгарадка Шашкі і пасёлка Нёман заўсёды гатовы работнікі Шашкоўскага дома культуры. У адзін з такіх дзён яны запрасілі людзей сталага ўзросту  на вечар адпачынку «Как молоды мы были».  Усім прыемна было зайсці ў прыгожую, аформленую па-вясноваму залу.

Дырэктар Дома культуры А. І. Явід адкрыла вечар песняй «Хорошее настроение»,  і ўсім адразу захацелася  гаварыць адкрыта, чуць чыесьці ласкавыя, пяшчотныя словы, ўсміхацца і ўзамен атрымліваць добразычлівую ўсмешку. У кожнага ў душы пасялілася вясна. Увесь вечар гасцям свята дарылі свае песні, поўныя аптымізму і запалу, удзельнікі мастацкай самадзейнасці Ф. І. Дзям’янка, Ч. А. Жук,  В. Т. Даніловіч і вакальны гурт «Родныя напевы». З заміраннем сэрца ўсе слухалі верш «Пакаянне», прачытаны Ч. А. Жук. Удзельнікі клуба «Гаспадынька», які працуе пры Шашкоўскім доме культуры ўжо тры гады, частавалі гасцей гарбатай і дамашняй здобай, прыгатаванай спецыяльна для гэтага мерапрыемства.

Гукі баяна і гармоні не пакінулі нікога абыякавымі, усім хацелася спяваць і танцаваць. З вялікім задавальненнем гледачы і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці спявалі песні мінулых гадоў, успамінаючы сваю маладосць.

Няхай вясновыя вятры заляцяць у кожны дом, прынясуць з сабой добрыя, цудоўныя перамены і надзею на сустрэчу са шчасцем.

Ганна КАРСЮК,член гуртка «Юны карэспандэнт» Шашкоўскай СШ

 

КНІГА – ДУХОЎНЫ СВЕТАЧ

Другога красавіка адзначаецца Міжнародны дзень кнігі. Гэтае свята прыўрочана да дня нараджэння дацкага пісьменніка-казачніка Ханса Крысціяна Андэрсана.

Звычайна да гэтай падзеі ў нашай школе прымяркоўваецца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Наладжваюцца ранішнікі, конкурсы, выставы, канферэнцыі, прысвечаныя лепшым кнігам свету. Класічная літаратура можа зарадзіць пазітывам і любоўю да жыцця. І вельмі важна далучыць дзяцей да яе чытання. Кніга – люстэрка, духоўны светач, а наша школьная бібліятэка – гэта аптэка для душы.

Вікторыя ШУЦЬКО,член гуртка «Юны карэспандэнт» Дзераўнянскай СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *