Матацыкліст – адказны вадзіцель

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

Матацыклы, скутэры мокікі, мапеды – апошнім часам гэтыя віды транспарту сталі асабліва папулярны сярод моладзі. Аднак маладыя людзі часта не ведаюць нават элементарных правілаў дарожнага руху.

Мотатэхніка – не цацка. Да 16 гадоў кіраваць мотатранспартам забаронена. Атрыманне вадзіцельскага пасведчання на права кіравання матацыклам, мапедам падразумявае вывучэнне самападрыхтоўкай правілаў дарожнага руху, аказання першай медыцынскай дапамогі, мер адказнасці. І, зразумела, умелае ваджэнне транспарту.

Пры дасягненні шаснаццацігадовага ўзросту вы можаце атрымаць права на кіраванне механічным транспартным сродкам падкатэгорыі «А1». Пры гэты неабходна здаць як тэарэтычны экзамен па веданні ПДР, так і практычны. Таксама падкатэгорыю «А1» можна атрымаць у парадку самападрыхтоўкі, маючы вышэйшую катэгорыю. У гэтым выпадку здаецца толькі практычны экзамен па ваджэнні матацыкла.

Падкатэгорыя «А1» – матацыклы з рабочым аб’ёмама рухавіка, што не перавышае 125 кубічных сантыметраў, і максімальнай магутнасцю, якая не перавышае 11 кілават (лёгкія матацыклы).

Той, хто мае стаж кіравання матацыклам падкатэгорыі «А1» не менш за два гады, можа адкрыць катэгорыю «А» без здачы экзаменаў. Асобы, якія закончаць навучанне ў вучэбнай арганізацыі на катэгорыю «А», змогуць атрымаць права на кіраванне механічным транспартным сродкам катэгорыі «А» – матацыклы пасля здачы адпаведных экзаменаў, пры гэтым двухгадовы стаж падкатэгорыі «А1» не патрабуецца.

Катэгорыя «АМ» – мапеды. Для атрымання гэтай катэгорыі неабходна прасйі толькі першы этап, г. зн. здачу тэарэтычнага экзамена па ПДР.

Здача тэарэтычнага экзамену па правілах дарожнага руху ў МРЭА АДАІ Стаўбцоўскага РАУС ажыццяўляецца штотыднёва ў аўторак, сераду, чацвер, пятніцу, суботу з 09.00 да 12.00, 15.00.

Пры сабе неабходна мець: дакумент, які зацвярджае асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства), медыцынскую даведку аб допуску да кіравання транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі, квітанцыю аплаты дзяржпошліны (за здачу ПДР – 0,3 базавай велічыні, што складае 63 000 руб., за ваджэнне матацыкла – 0,7 БВ, ці 147 000 руб.)

Для здачы тэарэтычнага экзамену неабходна адказаць на 10 пытанняў, дапускаецца адна памылка. Прыём практычнага экзамену ў горадзе Стоўбцы будзе праводзіцца з красавіка бягучага года, па чацвяргах, спрыяльных умовах надвор’я. для здачы практычнага экзамену неабходна ажыццявіць праезд прама па калейнай дошцы 10х0,25 метра, габарытнай «васьмёрцы», не апускаючы ног з падножкі, а таксама рух па прамой з пераключэннем перадач з ніжэйшай на вышэйшую і ў зваротнай паслядоўнасці.

Рэгістрацыя транспартных сродкаў, у тым ліку мотатранспарту, у МРЭА АДАІ праводзіцці з аўторака па суботу. Для рэгістрацыі неабходна правесці агляд матацыкла ці іншага транспартнага сродку. Пры сабе мець пашпарт ці іншы дакумент для засвядчэння асобы, дакумент, што пацвярджае законнасць набыцця, дагавор абавязковага стархавання грамадзянскай адказнасці ўладальніка транспартнага сродку.

Аплата дзяржпошліны складае: рэгістрацыя мапедаў, матацыклаў – 430 500 руб., камп’ютарныя паслугі, афармленне заявы – 25 200 руб.

Нагадваем, што за кіраване тарнспартным сродкам на асобу, якая не мае адпаведнага права, могуць быць накладзены штрафныя санкцыі ў памеры ад пяці да 20 базавых велічынь.

Наступнае такое ж правапарушэнне на працягу года выкладае штрафныя санкцыі – ад 20 да 50 базавых велічынь.

МРЭА АДАІ Стаўбцоўскага РАУС

У тэму

З 21 па 30 сакавіка прадпрыемства «Белтэхагляд» сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіць рэспубліканскую акцыю «Белтэхагляд». Інспектары аддзела ДАІ райаддзела міліцыі выяўляюць удзельнікаў дарожнага руху, у якіх транспартныя сродкі  не прайшлі дзяржаўны тэхагляд. 

У пятніцу, 25 сакавіка, на тэрыторыі раёна быў адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам – «Той не правы, хто за рулём без вадзіцельскага пасведчання!» Асноўная ўвага ўдзелена пытанням прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў па віне вадзіцеляў, якія не маюць права ўпраўлення транспартнымі сродкамі. 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *