Здатнасць

Захапленні Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

З ІМКНЕННЕМ БЫЦЬ КАРЫСНАЙ

Вольга Жыбуль адна з тых, хто, будучы на заслужаным адпачынку, шчодра аддае свае таленты і ўменні карыснай справе. Яе вопыт, талент вельмі спатрэбіліся нядзельнай школе стаўбцоўскага Свята-Уваскрэсенскага прыхода, дзе яна працуе з малодшай групай.

Вольга Васільеўна мае вялікі дар Божы знайсці кантакт з малымі дзецьмі. 

40 гадоў  яна, настаўніца вышэйшай катэгорыі, працавала ў пачатковых класах Заямнаўскай СШ. Яе талент адзначаны граматамі, прызнаннем высокага прафесіяналізму. Настаўніца не толькі валодае педагагічнымі методыкамі, але  з’яўляецца і выдатным арганізатарам. Мае ўменні падрыхтаваць з дзецьмі святы, урачыстасці. У нядзельнай школе ёй дадзена магчымасць рэалізаваць яшчэ адзін свой талент – Вольга Васільеўна з’яўляецца рэжысёрам лялечнага тэатра «Валошкі». Батлейка парадавала спектаклем прыхаджан падчас ражджэственскіх святаў. Тэатр выступіў і быў адзначаны журы на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Новыя імёны Беларусі», арганізаванага Федэрацыяй прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь.

Лялечны тэатр Свята-Уваскрэсенскага прыхода паспяхова паўдзельнічаў два гады назад у адкрытым рэгіянальным фестывалі батлеечных калектываў у горадзе Смаргоні Гродзенскай вобласці і адзначаны дыпломам.

Цяпер юныя акцёры рыхтуюць новую пастаноўку. Работа ў тэатры дастаўляе радасць і дзецям, і кіраўніку. Яна далучае да радаснага свету Праваслаўя. Пастаноўкі ажыццяўляюцца па біблейскіх сюжэтах. І не толькі – падрыхтаваны спектакль па творах Якуба Коласа, з якім батлейка паспяхова выступіла на  ХХІІІ рэгіянальным фестывалі дзіцячага тэатра «Казкі жыцця».

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымку: Вольга Жыбуль з юнымі ўдзельнікамі тэатра «Валошкі».

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

Калі ласка, у Цэнтр народнай творчасці!

Вёска Яблынаўка прапісала салідную ўстанову – раённы Цэнтр народнай творчасці, які стаў працаваць некалькі месяцаў назад. Дырэктар гэтай установы культуры Марына Халецкая, каб пазнаёміцца з вяскоўцамі, прапанавала такую арыгінальную форму – запрасіла ўсіх на свята Вясны.

Мэта была не толькі прапанаваць мясцовым людзям прыемны адпачынак, але і пазнаёміць з тымі гурткамі і аб’яднаннямі, якія адкрыюцца ў Цэнтры народнай творчасці. Гурток па саломапляценні ўжо існуе. Вядзе яго Марына Халецкая. Яна добра вядомая з гэтым відам творчасці, так як абараняла па ім дыпломную работу, калі вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

 Да свята была падрыхтавана выстава твораў, выкананая пляценнем з саломкі. Гурток пры Цэнтры народнай творчасці наведваюць мясцовыя дзеці, а таксама тыя, хто прыязджае з іншых населеных пуктаў у Яблынаўку пагасціць у сваіх бабуляў і дзядуляў.

Вядучымі святочнай праграмы выступілі Марына Халецкая і бібліятэкар Яблынаўскай сельскай бібліятэкі Тамара Кажамяка. А адкрыла канцэртную праграму выступленне выдатнага калектыву – Навасвержанскага народнага хору народнай песні «Панямонь». Атмасферу свята стварала і ўмела ўпрыгожаная зала. Працавала тэматычная літаратурная выстава «Вясна і жанчына – падобныя».

У канцэртнай праграме прынялі ўдзел мясцовыя дзеці, яны чыталі вершы, прымаўкі. Яшчэ яны выканалі сваімі рукамі сувеніры для мамаў, бабуляў і  ўсіх удзельнікаў свята.

Майстры выпечкі падрыхтавалі салодкі стол з духмянымі дамашнімі пірагамі і пячэннем.

Марына Халецкая ўдзячна вяскоўцам за іх актыўнасць, а яны – Марыне Генадзьеўне за творчыя ініцыятывы і плён яе працы. Вяскоўцаў запрасілі паўдзельнічаць у стварэнні музея народнага побыту, а таксама да ўдзелу ў выставах народнай творчасці, якія мяркуецца пастаянна праводзіць у гэтым Цэнтры.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

У САЮЗЕ З МУЗЫКАЙ

Адкрыццём тэматычнага Тыдня дзіцячай кнігі і музыкі, які падрыхтавала раённая дзіцячая бібліятэка, пачаліся вясновыя канікулы ў дзяцей. Работнікі бібліятэкі наладзілі выдатнае супрацоўніцтва з адукацыйнымі школамі райцэнтра, гімназіяй і ўстановамі дадатковай адукацыі.

Для вучняў былі падрыхтаваны змястоўныя мерапрыемствы, удзельнікамі якіх яны былі самі. Школьнікі пазнаёміліся з цікавымі кнігамі. Кожны дзень тэматычнага Тыдня насіў сваю назву і ўключаў адметнае мерапрыемства.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *