Выйгралі «Прамень»

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

22 сакавіка ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі раёна прайшлі абласны і раённы дні падпісчыка. Па традыцыі, у гарадскім аддзяленні сувязі рэдакцыя раённай газеты «Прамень» падрыхтавала для сваіх падпісчыкаў свята.

Раённая газета ідзе больш чым у 5 500 дамоў і кватэр падпісчыкаў. Гэта нашы даўнія сябры, да ліку якіх пастаянна дабаўляюцца і новыя. Для нас кожны падпісчык – важны і неабходны, і менавіта для яго мы стараемся выпусціць газету цікавай, інфармацыйна насычанай, аздобіць яе не толькі зместам, а і колерам. У дзень падпісчыка максімальна блізка да падпісчыкаў – непасрэдна ў зале – было абсталявана рабочае месца аператара сувязі Анастасіі Паўлоўскай. Анастасія хутка і з веданнем справы абслугоўвала наведвальнікаў, а мы пастараліся парадаваць іх карыснымі сувенірамі, пагутарыць і распытаць пра тое, чаго яны чакаюць на старонках газеты ў новым квартале.

Не абышлося ў дзень падпісчыка без фірменнага «праменеўскага» сюрпрыза – розыгрышу пяці бясплатных экзэмпляраў падпіскі на раённую газету. У латарэі-розыгрышы бралі ўдзел усе падпісныя абанементы, аформленыя ў гарадскім аддзяленні на працягу дня. Сярод тых, каму пашчасціла выйграць бясплатную падпіску, – сем’і стаўбчан Вялічкаў (вуліца Гагарына), Маляўкаў (вуліца Свярдлова, 37), Жабчыцаў (вуліца Першамайская), Грывачэўскіх (завулак Мамантава), а таксама Васілеўскіх са Слабады. Віншуем і жадаем быць заўсёды з «Праменем»!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *