Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Іван Клімовіч з Апечак выказаў такую прапанову: «Мы любім купляць стаўбцоўскі хлеб, ён смачны і экалагічна бяспечны – без непатрэбных дабавак. Аднак  ім гандлююць адзінкавыя прыватныя магазіны. Пакінуўшы альтэрнатыву з завозам хлеба іншых заводаў, прапаноўваю, каб на прылаўках гандлёвых кропак быў на выбар і хлеб мясцовага завода».

Леакадзія Клімовіч з Апечак падняла праблему транспартных зносін з Нясвіжам. Стаўбчанам даводзіцца па накіраванні раённай бальніцы праходзіць абследаванне ці лячыцца ў спецыялізаваных аддзяленнях Нясвіжскай раённай бальніцы. Хворым людзям даехаць праблематычна: калі няма ўласнай машыны, трэба наймаць. Ці разглядвалася калі пытанне арганізацыі руху рэйсавага аўтобуса Стоўбцы – Нясвіж, хоць некалькі разоў на тыдзень?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *