Тыдзень лесу-2016

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

З 2 па 9 красавіка ў Стаўбцоўскім доследным лясгасе, як і ва ўсіх лясгасах Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, пройдзе добраахвотная акцыя – «Тыдзень лесу-2016». У кожнага з нас ёсць магчымасць пасадзіць дрэва і зрабіць Стаўбцоўшчыну больш зялёнай і чыстай.  

– Па традыцыі запрашаем да ўделу ў гэтай акцыі ўсіх жадаючых – лясгас рыхтуе ўсё неабходнае для пасадкі лясных культур і добраўпарадкавання тэрыторыі ляснога фонду, – падкрэслівае намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа.

Згодна з распрацаваным у лясгасе планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні акцыі, намечана восем аб’ектаў у Акінчыцкім, Апечкаўскім, Старынскім, Хатаўскім і Кульскім лясніцтвах. Лясгас бярэ на сябе дастаўку  ўдзельнікаў акцыі, забеспячэнне іх сродкамі працы і, увогуле, бяспечнымі ўмовамі працы. За Тыдзень лесу мяркуецца пасадзіць каля 10 га маладняку, прыбраць захламленасць на плошчы шэсць гектараў.

Важна памятаць, што мэтай гэтай добраахвотнай акцыі, якая праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Сёлета яна пройдзе дзявяты раз, пад знакам 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Нельга не ўлічваць, што задачы Тыдня лесу ў многім супадаюць з за дачамі месячніка па навядзенні парадку на зямлі, які з 11-га сакавіка аб’яўлены на тэрыторыі Мінскай вобласці, і таксама заклікае нас да ўборкі, азелянення тых месцаў і тэрыторый, дзе мы жывём і працуем.  

У ліку першых пацвердзілі ўдзел у акцыі школьнікі раёна, студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, беларускія  скаўты.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *