Кампетэнтна

Нумары Улада. Слова. Справа

НАДЗЕЙНЫЯ ФАКТАРЫ ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЯ

Энергазберажэнне стала прыярытэтам не толькі дзяржаўнай палітыкі, але і важным накірункам у дзейнасці ўсіх суб’ектаў гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці. Таму на пасяджэнне райвыканкама было вынесена пытанне аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Эканомія і беражліваць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы».

Як выконваюцца патрабаванні Дырэктывы № 3 у раёне, паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч.

Ірына Баніфацыеўна адзначыла, што на прадпрыемствах раёна створаны камісіі па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў. Аднак эфектыўнасць работы гэтых камісій нізкая. У арганізацыях аформлены адпаведныя стэнды, ва ўстановах адукацыі праводзяцца заняткі на тэму набходнасці рацыянальнага і эканомнага выкарыстання рэсурсаў.

На 2015 год быў даведзены паказчык па энергазберажэнні «мінус» 6%. Паказчык па раёне выкананы ўсімі арганізацыямі. Па ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання паказчык па энергазберажэнні за 2015 год склаў «мінус» 8,1% пры прагнозе «мінус» 6,0% і заданні «мінус» 7,5%.

У рамках рэалізацыі Дырэктывы № 3 на 2015 год была распрацавана і  зацверджана праграма па энергазберажэнні. У цэлым па раёне з 25 мерапрыемстваў, уключаных у раённую праграму па энергазберажэнні на 2015 год, арганізацыямі ў поўным аб’ёме рэалізавана 24 мерапрыемствы. РУП «Стаўбцоўскае АКС» не прыступіла да вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі для будаўніцтва блочна-модульнай кацельні на мясцовых відах паліва ў а. г. Рочавічы. У раённую праграму энергазберажэння на 2015 год уключана пяць мерапрыемстваў, запланаваных праграмай энергазберажэння Мінскай вобласці на 2015 год. Тры мерапрыемствы выкананы. Заменена 5527 метраў пагонных зношаных цеплатрас, замест 4100 м п. запланаваных; пабудаваны кацельня ў пасёлку Наваколасава магутнасцю 0,5 мВт, блочна-модульная кацельня ў Новай Вёсцы магутнасцю 0,5 мВт. Усяго на фінансаванне  праграмы па энергазберажэнні арганізацыямі раёна накіравана 7761,4 мільёна рублёў, сэканомлена 985,2 тоны ўмоўнага паліва.

ААТ «ТБЗ Нёман» правяло работы па цеплаізаляцыі сушылкі «Цэмаг», запусціла ў работу частотна-рэгулюемы электрапрывад сушылкі торфу. На рэалізацыю мерапрыемстваў накіравана 393 мільёны ўласных сродкаў арганізацыі, сэканомлена 121 тона ўмоўнага паліва.

Філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы правёў замену машыннага генератара ППЧГ-250 на ўстаноўкі індукцыйнага нагрэву ІНМ-30, выключыўшы тэрмічную апрацоўку (отжиг) пракату ў электрапечы СКЗ 4.20.1Н1 і пракат круга 13,5-h11/40х-В-М-ТО для вырабу дэталяў 240-1002047-1, замяніў 154 лямпы ДРЛ 700 на энергаэфектыўныя, а таксама правёў іншыя энергазберагальныя мерапрыемствы па замене тэхналогій выпушчанай прадукцыі. На рэалізацыю мерапрыемстваў накіравана 37,3 мільёна рублёў, сэканомлена 119,4 тоны ўмоўнага паліва.

Стаўбцоўскім філіялам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» на электраабагрэве склада паўфабрыкатаў устаноўлены таймер для работы па начным тарыфе, устаноўлены на помпы перакачкі прыбор частотна-рэгулюемага прывада. На рэалізацыю мерапрыемстваў накіравана 23,2 мільёна рублёў, сэканомлена 9,7 тоны ўмоўнага паліва.

Стаўбцоўскім райспажыўтаварыствам праведзены работы па рэканструкцыі аконных блокаў з устаноўкай энергаэфектыўных шклопакетаў, заменены чатыры неэканомныя катлы з нізкім ККД на больш эфектыўныя, заменена халадзільнае абсталяванне на сучаснае энергаэфектыўнае. На рэалізацыю мерапрыемтваў арганізацыяй накіравана 82,8 мільёна рублёў, сэканомлена 12,4 тоны ўмоўнага паліва.

РУП «Стаўбцоўскае АКС» праводзіла работы па замене зношаных цеплатрас з прымяненнем ПІ-труб, помпавага абсталявання, рамонт жыллёвага фонду, завяршыла будаўніцтва кацельняў на мясцовых відах паліва ў населеных пунктах Наваколасава і Новая Вёска, правяло работы па ўстаноўцы кацельнага абсталявання ў вёсках Любкаўшчына і Мікалаеўшчына. З пачатку года на рэалізацыю мерапрыемстваў накіравана 6610 мільёнаў рублёў, з іх 4624 млн руб. склалі сродкі мясцовага бюджэту, 490 млн руб. – сродкі арганізацыі, і 1496 млн руб – іншыя крыніцы. У 2015 годзе сэканомлена 467 тон умоўнага паліва.

Па распараджэнні ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Стаўбцоўскага раёна сельскагаспадарчымі арганізацыямі праведзены: замена лямпаў накальвання на энергазберагальныя, рэканструкцыя таварных фермаў з прымяненнем празрыстага шыферу, устаноўка прыбораў аўтаматычнага рэгулявання ў сістэмах цепла-, газа- і водазабеспячэння і іншыя мерапрыемствы. На рэалізацыю мерапрыемстваў накіравана 615,1 млн руб. за сродкі арганізацый, сэканомлена 255,7 тоны ўмоўнага паліва.

Для выканання патрабаванняў Дырэктывы № 3, а таксама Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 78 ад 23.02.2016 «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь» павышанай увагі патрабуюць работы: па зніжэнні ўзроўню матэрыялаёмістасці і энергаёмістасці прадукцыі, скарачэнні аб’ектаў звыш нарматыўнага незавершанага будаўніцтва, уцягненні ў гаспадарчы абарот нявыкарыстанай дзяржаўнай маёмасці, зніжэнні сабекошту прадукцыі (не менш чым на 25%), росце і дыверсіфікацыі экспарту, рацыянальным імпартазамяшчэнні, навядзенні парадку на зямлі і рацыянальным выкарыстанні зямельных рэсурсаў.

Падрыхтавала Н. ЛЕАНІДАВА

 

ЗА ЗВАРОТАМ – ЧАЛАВЕК

Уступіла ў сілу новая рэдакцыя Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» –  дакумент цікавы і актуальны для ўсіх грамадзян. З гэтай нагоды мы сустрэліся з загадчыцай сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вольгай Навіцкай.

– Вольга Аляксандраўна, вядома, што з 23.01.2016 пачаў дзейнічаць новы закон аб зваротах грамадзян. Раскажыце, калі ласка, нашым чытачам аб зменах, якія адбыліся ў законе.

– Дзеянне гэтага закона распаўсюджваецца на звароты грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку тых, што паступілі ад юрыдычных асоб, на якія ўскладзены функцыі сродкаў масавай інфармацыі, за выключэннем зваротаў, якія  належаць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права звярнуцца ў арганізацыі шляхам падачы пісьмовых, электронных ці вусных зваротаў. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, прадстаўнікі замежных арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, таксама карыстаюцца правам на зварот нараўне з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь. Пісьмовыя і электронныя звароты ад імя недзеяздольных грамадзян падаюцца іх законнымі прадстаўнікамі.

Звароты падаюцца ў арганізацыі, да кампетэнцыі якіх адносіцца вырашэнне таго ці іншага пытання. Калі грамадзянін накіраваў свой зварот у арганізацыю, да кампетэнцыі якой не адносіцца разгляд выказанага пытання, то гэты зварот можа застацца без разгляду ці на працягу пяці рабочых дзён накіроўваецца ў арганізацыю, у кампетэнцыі якой разгледзець пытанне і паведаміць аб гэтым заяўніку.

– Скажыце, калі ласка, ці могуць кіраўнікі арганізацыі, якія праводзяць прыём грамадзян, адказаць камусьці ў прыёме?

– Кіруючымі асобамі арганізацый, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама работнікі арганізацый, які праводзяць папярэдні запіс на прыём, не маюць права адказаць чалавеку ў прыёме, акрамя наступных выпадкаў:

– калі звяртаюцца па пытанні, якое не ў кампетэнцыі кіраўніка; калі звяртаюцца ў неўстаноўленыя дні ці гадзіны; калі заяўніку ўжо быў дадзены адказ на пытанне, што яго хвалюе.

– Што ж усё-такі новае з’явілася ў Законе?

– Значныя змены закранулі арт. 19 Закона. Расходы, якія панеслі арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі ў сувязі з разглядам сістэматычна накіраваных (тры і больш разоў на працягу года) неабгрунтаваных зваротаў ад аднаго і таго ж заяўніка, а таксама зваротаў, якія ўтрымліваюць ілжывыя звесткі, могуць быць спагнаны з заяўніка ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Гэта могуць быць сумы, што належаць выплаце экспертам і іншым спецыялістам, якія прыцягваліся да разгляду зваротаў, паштовыя расходы, расходы, звязаныя з выездам на месца разгляду звароту, і іншыя.

– У якія тэрміны разглядаюцца звароты?

– Пісьмовыя звароты разглядаюцца не больш за 15 дзён, а калі зварот патрабуе дадатковага вывучэння і праверкі, – не даўжэй за адзін месяц. Тэрмін вылічваецца з дня, які ідзе за днём рэгістрацыі звароту ў арганізацыі.

На сайце Стаўбцоўскага райвыканкама ёсць рубрыка «Электронныя звароты», куды і грамадзянін, і юрыдычная асоба могуць зайсці і пакінуць свой электронны зварот.

– Якія пытанні ці праблемы найбольш хвалююць жыхароў Стаўбцоўшчыны?

– За 2015 год у райвыканкам звярнуліся 369 чалавек. Грамадзян у асноўным турбуюць пытанні камунальнай і дарожных гаспадарак, утрымання і рамонту дарог, водазабеспячэння, жыллёвыя пытанні.

Акрамя гэтага, нагадваем нашым чытачам, што кожную суботу з 09.00 да 12.00 у райвыканкаме працуюць прамыя лініі з кіраўніцтвам раёна. Калі вас штосьці турбуе, тэлефануйце – вам дапамогуць.

Нэлі АСТРЭЙКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *