Аздаравіліся дзеці

Нумары Увага - дзецям

Падчас вясновых канікул з 21 па 26 сакавіка на базах устаноў адукацыі раёна арганізавана 12 аздараўленчых лагераў,  у якіх аздараўленне атрымалі 290 дзяцей. Асаблівая ўвага надаецца аздараўленю дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзяцей-сірот і тых, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

На гэтыя мэты Мінскім абласным упраўленнем Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама выдзелена фінансаванне ў памеры 62 292 000 рублёў. Сума сродкаў на патанненне кошту пуцёўкі з дзённым прабываннем устаноўлена ў памеры 35 800 рублёў на адзін ложка-дзень.

Ва ўсіх лагерах былі арганізаваны розныя фізкультурна-масавыя і аздараўленчыя мерапрыемствы, спартыўна-забаўляльныя гульні, накіраваныя на ўмацаванне здароўя дзяцей і фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця.

Раіса ЛАЗАР,галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Стаўбцоўскім раёне



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *