Бяспечнае суседства

Да ведама Нумары

image_pdfimage_print

sosedi
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, у першую чаргу пажылых людзей, якія пражываюць у аддаленых маланаселеных пунктах, узмацнення абароны грамадзян ад супрацьпраўных дамаганняў і надзвычайных сітуацый, з 27 студзеня да 9 лютага 2014 года на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна праводзіцца рэспубліканская акцыя «Бяспечнае суседства». Яе мэтай з’яўляюцца: зніжэнне колькасці правапарушэнняў, а таксама надзвычайных сітуацый, якія адбываюцца па прычыне супрацьпраўных паводзін грамадзян, незахоўвання правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, а таксама правілаў супрацьпажарнай бяспекі; забеспячэнне бяспечнай жыццядзейнасці пажылых людзей і дзяцей.
Вы можаце паведаміць аб такіх фактах па нумарах тэлефонаў гарачай лініі: у ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» – 5-54-99, з 08.00 да 17.00, у рабочыя дні; у Стаўбцоўскі РАУС – 5-32-76, 5-19-15, з 09.00 да 18.00, у рабочыя дні, 5-53-94 і 102 – кругласутачна; у Стаўбцоўскі РАНС – 5-92-67 і 101, з 08.00 да 17.00, у рабочыя дні.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *