«Добрае сэрца» – супраць наркотыкаў

Акцыі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары Факты, падзеi, людзi

На Стаўбцоўшчыне прайшла акцыя «Разам супраць наркотыкаў», прыўрочаная да адзінага дня здароўя «Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі». Арганізатарамі акцыі выступілі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, раённы камітэт БРСМ, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму, Мінаблкінавідэапракат.

Мэтай акцыі стала інфармаванне насельніцтва і змяненне адносін і поглядаў на праблему нарказалежнасці, прафілактыка наркаманіі, тлумачэнне неабходнасці садзейнічання органам унутраных спраў у вырашэнні задач па папярэджанні правапарушэнняў, звязаных з распаўсюджаннем наркатычных сродкаў.

У рамках акцыі ў сакавіку ў сацыяльных сетках праходзіць інтэрнэт-апытанне «Адносіны да наркаманіі», на базе ўстаноў адукацыі раёна прайшлі спартыўныя, інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы, розныя конкурсы, выстаўкі і кіналекторыі. Арганізатары сумесна з валанцёрамі «Добрае сэрца» на вуліцах горада раздавалі лістоўкі і календары, распрацаваныя нашым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. 

Арганізатары акцыі разлічваюць на станоўчую дынаміку ва ўзроўні ведаў рэспандэнтаў аб наркаманіі, яе наступствах. Агульнавядома, што наркаспажыўцы, акрамя шкоды свайму здароўю, нясуць пагрозу тым, хто іх акружае. Толькі з дакладнай і актыўнай пазіцыяй грамадства здольна справіцца з праблемай нарказалежнасці.

Ала ШЫДЛОЎСКАЯ,валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *