Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

 АТРАД, НА ПАСТРАЕННЕ!

Маладзёжнаму атраду аховы правапарадку Стаўбцоўшчыны можна даць цяпер дакладную характарыстыку: спартыўны, з моцным камандным духам.

На базе Інстытута падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС Рэспублікі Беларусь прайшоў вучэбна-метадычны збор маладзёжных атрадаў аховы правапарадку «Бяспечны выбар», арганізаваны Мінскім абласным штабам ГА «БРСМ».

Вучэбна-метадычны збор сабраў моладзь з 20-ці раёнаў Мінскай вобласці. Стаўбцоўшчыну прадстаўлялі трэнер-выкладчык дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Дар’я Варывоцкая, настаўнік фізкультуры гімназіі № 1 Яўген Рымашэўскі, машыніст кампрэсарных установак філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы Вадзім Карпусёў і старшакласнікі школы № 3 – Павел Базарэўскі і Станіслаў Баханкоў. Рабяты, настроеныя на спартыўную барацьбу, адпаведна назвалі і свой атрад – «Лідар». Кожны атрад на пастраенні і ўрачыстым адкрыцці прадставіў сябе «рачоўкай», пасля чаго пачалася спартыўная праграма. 

У бегу на 100 метраў добра выступіў Станіслаў Баханкоў. Ён жа разам з Паўлам Базарэўскім і Яўгенам Рымашэўскім вызначыліся ў самым відовішчным і эмацыянальным конкурсе – перацягванні каната. Удзельнікам было прапанавана спартыўна-прыкладное шматбор’е і тэарэтычны конкурс, у якім Дар’я Варывоцкая і Вадзім Карпусёў трапілі проста ў «дзясятку» – заваявалі максімальную колькасць балаў. На паласу перашкод выйшла ўся каманда.        

Цікавым для ўсіх стала знаёмства з матэрыяльна-тэхнічнай базай Інстытута падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС Рэспублікі Беларусь, які фактычна з’яўляецца цэнтрам перападрыхтоўкі выратавальнікаў-пажарных краін СНД, а з 2007 года займеў статус Міжнароднага цэнтра падрыхтоўкі выратавальнікаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ПЕРШЫ – СТО ПЕРШЫ

Адзін з самых цікавых і  вясёлых творчых конкурсаў – фестываль конкурсу вясёлых і знаходлівых «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім» – прайшоў пад эгідай Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.

З дапамогай гумару юныя выратавальнікі-пажарныя Стаўбцоўшчыны расказвалі пра правілы бяспечных паводзін. Званне самых вясёлых і знаходлівых адстойвалі вучні з дзесяці устаноў адукацыі. Песні, жарты, танцы, гумарыстычныя замалёўкі – усё змяшалася на сцэне раённага Цэнтра культуры. Журы было няпроста ацаніць выступленні камандаў. Выбар зроблены такі: першае месца – камандзе «Першы – сто першы!» Шашкоўскай школы, другое месца замацавала за сабою каманда «Асаблівы выпадак» школы № 3, трэцяе – пакінула за сабою каманда Старасвержанскай школы «Іскра».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *