Весткі з палёў

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Не столькі мудрай народнай прымаўкай, колькі гаспадарчым разлікам карыстаюцца хлебаробы ААТ «Каганец», ведучы сеў аўса, які зойме 100-гектарную плошчу. Увогуле веснавы клін збожжавых тут па захаванай паслязімовай вільгаці мяркуюць засеяць у аптымальны тэрмін. У гэтым упэўнены механізатар-сейбіт Захар Шарамет і галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Вашкевіч. Спраўна працуе на збожжавым аўтазапраўшчыку Іван Рубін.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

ПЕРШЫЯ – НАЛІБАЧЧАНЕ

Першымі ў раёне прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых хлебаробы ААТ «Налібакі Агра». У мінулую сераду за вёскай Кляцішча механізатар Аляксандр Шаламоўскі на трактары «Джон-дзір» з камбінаваным пасяўным агрэгатам  пасеяў 23 гектары аўса. Гэтая культура зойме ў таварыстве плошчу 100 гектараў. Усяго ранніх яравых пасеюць 700 гектараў, па 300 – пшаніцы і ячменю. На падрыхтоўцы глебы задзейнічаны тры адзінкі тэхнікі, на якіх шчыруюць Сяргей Паляшчук, Генадзій Доўнар і Аляксандр Жыбуль. Мінеральныя ўгнаенні рассявае Валерый Саланкевіч, а Станіслаў Макась уносіць карбамідна-аміячныя сумесі.

 

ЗАПРАЎЛЯЮЦЬ ГЛЕБУ

У ААТ «Рубяжэвічы» шырокім фронтам разгарнуліся палявыя работы. Галоўная задача, якая стаіць перад хлебаробамі на даным этапе, – належным чынам падрыхтаваць і заправіць глебу рознымі відамі ўгнаенняў. У гаспадарцы штогод плённа працуюць з арганікай і пры немалых аб’ёмах спраўляюцца выканаць гэтую тэхналагічную аперацыю сваімі сіламі. Пад яравую сяўбу нарыхтавана звыш 45 770 тон арганічных угнаенняў, што складае 127 працэнтаў да запланаванага. Вывезена на палеткі каля 38 тысяч тон і ўнесена больш за 25 500 тон. На ўнясенні «вітамінаў урадлівасці» вылучаецца механізатар Анатолій Рамэйка, шчыра рупяцца Анатолій Мішук, Пётр Гурын і Эдуард Неўмяржыцкі. Дарэчы, Пётр Гурын заняты гэтымі днямі на сяўбе ячменю. На пагрузчыках працуюць два Антоны – Какошын і Чэрнік. На вывазцы праяўляюць старанне Сяргей Кажамяка, Вячаслаў Гайдукевіч, Анатолій Марцінкевіч і Альбін Янкоўскі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *