Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне за апошнія два тыдні восем шлюбаў, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 13 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Эміль Мядзведзь, Соф’я Іванова, Мацвей Дзядзюля, Надзея Масальская, Кацярына Макась, Ксенія Куляшова, Дар’я Главацкая, Улада Працько, Уладзіслаў Шуцько, Вераніка Сцец, Вераніка Мілашэўская, Цімафей Чаркаўскі і Софія Жыбуль.

Зямны шлях закончыўся для 26-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці зафіксавана восем выездаў на загаранне травы, якое выклікала пагрозу пабудовам. У двух выпадках парушальнікі панеслі за гэта адміністрацыйную адказнасць: жыхар Баханоў за спальванне смецця з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі аштрафаваны на 420 000 рублёў, жыхар Залужжа – на 2 100 000 рублёў. Нагадаем, што максімальная сума штрафу, прадугледжаная артыкуламі 23.56 і 15.57 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, можа быць 8 400 000 рублёў. Паступіла паведамленне аб падпале жылога дома ў Старыне. Ніхто не пацярпеў.

Міліцыяй зарэгістравана 101 паведамленне аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 12 крымінальных спраў. Большасць злачынстваў складаюць крадзяжы. У садовым таварыстве «Улыбка-1» абрабаваны чатыры дачы.

Пракуратурай раёна прааналізаваны звесткі райветстанцыі аб вяртанні малака перапрацоўчымі прадпрыемствамі адкрытым акцыянерным таварыствам «Рочавічы», «Рубяжэвічы», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Прычына – яго няякасны стан, выкліканы халатнымі адносінамі работнікаў да сваіх абавязкаў. Кіраўніцтву гэтых сельгаспрадпрыемстваў вынесены прадпісанні з патрабаваннем прыцягнення вінаватых да дысцыплінарнай адказнасці.

Суд асудзіў да сямі гадоў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці 26-гадовага жыхара Карэліцкага раёна, раней судзімага, які ў Стоўбцах учыніў разбойны напад на жанчыну. Яму неабходна кампенсаваць і маральную шкоду, ацэненую ў 10 000 000 рублёў. Пакараны трое дамашніх скандалістаў.

ДАІ выявіла 255 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – пяць нецвярозых вадзіцеляў і дзевяць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 29 недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксавана шэсць дарожных аварый. 26 сакавіка ў 21.50 на аўтадарозе М1 пад колы велікагрузнага аўтамабіля «Вольва» трапіў 34-гадовы веласіпедыст, жыхар Падлесся, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Вядзецца следства.

«Хуткая» выязджала за апошнія два тыдні 411 разоў, у прыватнасці пяць выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

ПадрыхтавалаТаццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *