Спытайце ў «Праменя». Дакумент на ўсё жыццё

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

У рэдакцыю газеты «Прамень» звярнуліся жыхары горада Стоўбцы з просьбай расказаць ад адміністрацыйных працэдурах па атрыманні пашпарта.

На гэтае пытанне адказвае і дае тлумачэнні старшы пашпартыст АГіМ Стаўбцоўскага РАУС Аляксандра Сцефановіч:

–       З 9 жніўня 2012 года дзейнічае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 197 ад 19.04.2012, які рэгулюе правядзенне адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян. У гэтым Указе былі закрануты і пытанні выдачы, атрымання, тэрмінаў дзеяння пашпарта.

Пашпарт выдаецца асобам, якія дасягнулі 14 гадоў, тэрмінам не больш за 10 гадоў, г. зн. калі вы атрымалі пашпарт у 14 гадоў, то наступная выдача дакумента будзе ў 24 гады, затым – у 34 і так далей, да 64 гадоў.

Пасля выдаецца пашпарт тэрмінам дзеяння да 100-гадовага дня нараджэння. Пашпарт, зроблены ва ўзросце да 13 гадоў (напрыклад, для выезду за мяжу) будзе мець тэрмін дзеяння пяць гадоў.

Працэдура атрымання пашпарта не змянілася. Патрэбна падрыхтаваць пакет дакументаў: заяву на выдачу пашпарта (з паметкай ад ЖЭС па месцы жыхарства), пасведчанне аб нараджэнні, чатыры каляровыя фотаздымкі. Тэрміны выдачы пашпарта: 30 рабочых дзён ці 15 дзён у паскораным парадку, тыднёвы тэрмін – для дзяцей, якія выязджаюць на аздараўленне за мяжу. Абавязкова вы павінны прад’явіць квіток аб аплаце пашпарта (адна базавая велічыня). Калі вы змяняеце прозвішча, імя ці імя па бацьку, калі закончыўся тэрмін дзеяння пашпарта ці раптам яго згубілі, то вы абавязкова павінны звярнуцца ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС. Мы адкажам на ўсе пытанні, якія вас хвалююць, і дапаможам іх вырашыць.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *