Дзе ты, мая прафесія?

Адукацыя На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

У нашай школе стала  добрай традыцыяй праводзіць тыдзень працы і прафесіі. У ходзе тыдня мы знаёміліся з многімі прафесіямі, расказвалі, прэзентавалі прафесіі сваіх бацькоў.

Да нас на сустрэчу з цікавай агітацыйнай праграмай наведаліся студэнты Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М. А. Кедышкі, Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

А самым запамінальным днём тыдня быў дзень самакіравання. Нашы вучні паспрабавалі сябе ў ролі адміністрацыі школы, настаўнікаў, класных кіраўнікоў, абслуговага персаналу. Інфармацыйная гадзіна ў гэты дзень была прысвечана розным прафесіям і называлася «Мая мара і як яе ажыццявіць».

Суботні дзень тыдня быў працоўным. Старшакласнікі выйшлі на працоўны дэсант, дапамаглі садзіць лес у Кульскім лясніцтве. Малодшыя прынялі ўдзел у акцыях  «Чысты школьны двор», «Памяці продкаў дзень прысвяці», «Добраўпарадкуем абеліскі і скверы».

 Марына КАСМАТОВІЧ,вучаніца ДУА «Цясноўскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *