Падкармілі азімыя

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Хлебаробы ААТ «Радзіма Якуба Коласа» першымі ў раёне справіліся з падкормкай азотнымі ўгнаеннямі азімых збожжавых і рапсу. Усяго падкормлена 1100 гектараў.

 – Механізатары своечасова  падрыхтавалі сельгасмашыны  і дружна выйшлі ў поле, – расказвае галоўны аграном таварыства Аляксей Чандакоў. – Парупіліся на гэтай рабоце Генадзій Янскі, Марат Берташ, Генадзій Недзень, Сяргей Ланкевіч.

У першых радах хлебаробы таварыства і на веснавой пасяўной. Усяго запланавана пасеяць 730 гектараў ранніх яравых збожжавых, з якіх 30 гектараў аўса сорту «стралец» ужо пасена. Гэтымі днямі вядзецца сяўба ячменю, які зойме 600 гектараў. На 100 гектарах размесцяцца зернебабовыя. Вызначаецца на гэтай аперацыі Міхаіл Ванагель. На закрыцці вільгаці  стараннасцю вылучаецца Уладзімір Калевіч.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *