Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Дзяржаўная праграма «Энергазабеспячэнне» на 2016-2020 гады зацверджана ў краіне.

Больш за 12,5 трлн руб. запланавана на пяць гадоў на сацыяльную, медыцынскую, жыллёвую падтрымку сем’яў і дзяцей.

У лёгкай прамысловасці нашай краіны плануецца пашырыць прымяненне тканін сваёй вытворчасці.

Пераразлікпенсій і дапамог у сувязі з сакавіцкім ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва будзе праведзены ў красавіку.

Амаль 200 вучоных прымуць удзел у міжнароднай канферэнцыі «Чарнобыль: праз 30 гадоў».

Нашых фермераў будуць больш актыўна прыцягваць да рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў краіне на 2016-2020 гады.

Новы дзяржаўны стандарт па цырульніцкіх паслугах уводзіцца ў краіне.

У нашай краіне ўвялі абавязковую рэгістрацыю аб’ектаў утрымання і развядзення дзікіх жывёлін.

У Мінскайвобласці стартуе адкрыты конкурсны адбор і экспертыза праектаў (работ) для іх фінансавання за сродкі інавацыйнага фонду Мінскага аблвыканкама. Праекты павінны быць накіраваны на зніжэнне энергаёмістасці і матэрыялаёмістасці, павышэнне энергаэфектыўнасці і энергазабеспячэння ў вытворчых галінах, стварэнне высокатэхналагічных імпартазамяшчальных і экспартаарыентаваных вытворчасцяў, укараненне новых тэхналогій у дарожным будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы  і ахове здароўя. Заяўкі арганізацый на ўдзел у конкурсе падаюцца з 1 па 29 красавіка ў камітэт эканомікі Мінаблвыканкама.

Забарона на лоўлю рыбы ў Мінскай вобласці дзейнічае з 1 красавіка па 30 мая.

Паводле матэрыялаў БелТА і інфармацыі сайта Мінаблвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *