Сустрэнем вясну… па-рабочаму

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне працягваецца месячнік добраўпарадкавання, і акурат у гэтыя веснавыя дні ён дасягнуў сваёй максімальнай актыўнасці. Гэта відаць па ажыўленні на вуліцах Стоўбцаў, па дружным водгуку на  суботнікі.

 – Вядзецца ўборка горада – пасля зімы прыбіраецца ў першую чаргу вулічны змёт, – акрэслівае асноўныя задачы, пастаўленыя перад прадпрыемствамі і арганізацыямі, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Галіна Радзіон.

Падчас рэйдавага «маніторынгу» назіраем, як на цэнтральных вуліцах завіхаюцца з шуфлямі і мяцёлкамі работнікі прадпрыемстваў і арганізацый нашага горада. За зіму назбіралася дастаткова пяску ля бардзюраў, на праезджай частцы, таму і пясчаныя кучкі намецены зусім блізка адна ад адной. Некаторым работнікам на дапамогу выдзелена тэхніка. У такім выпадку і лішняй работы ім выконваць не прыходзіцца – пясок адразу адпраўляецца ў коўш ці на прычэп трактара.

На скрыжаванні вуліц Танкістаў і Вечаркевіча якраз займаліся гэтым работнікі вузла электрычнай сувязі. «Працуем ужо трэці дзень», – заўважаюць яны. За іх арганізацыяй замацаваны ўчастак вуліцы Танкістаў ад падатковай інспекцыі ўніз, фактычна да выезду з горада, таму аб’ём работы сапраўды значны. Каб паскорыць тэмпы, сувязісты задзейнічалі і трактар са шчоткай. На вуліцах Ленінскай, Задвор’енскай аналагічнымі работамі займаліся работнікі аўтапарка. На момант рэйду працавалі над іміджам горада таксама маторнікі, дарожнікі ДБТ № 7, камунальнікі. Іншыя работнікі або ўвогуле не прыступалі да ўборкі, або зрабілі яе, як высветлілася, часткова, не зусім якасна. Не адносіцца да ліку гэтых арганізацый Стаўбцоўскі ўчастак ДП «Мінаблпаліва». Яго работнікі не толькі ў ліку першых прывялі ў парадак замацаваную за імі вуліцу Горкага, але і на той момант былі адзінымі, хто завяршыў уборку належным чынам – пабелкай бардзюраў.

 – На такі парадак трэба раўняцца і іншым, – адзначае падчас вясенняй «экскурсіі» па стаўбцоўскіх вуліцах урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Рык і нагадвае, што, згодна з распараджэннем райвыканкама, замацаваныя вуліцы павінны прыбірацца прадпрыемствамі двойчы на месяц, у другі і чацвёрты чацвяргі. Зразумела, рабіць гэта трэба своечасова, без лішніх напамінкаў.

Наш маршрут выходзіць на вуліцу Першамайскую, адну з транзітных вуліц у нашым горадзе. Відавочна, што камунальнікі папрацавалі на ёй ад душы – няма да чаго прыдрацца. Зварочваем на вуліцу Наднёманскую, больш ціхую ў параўнанні з Першамайскай, і, сярод дагледжаных прыватных сядзібаў, натыкаемся на вялізную кучу бярвення і рознага іншага хламу, праз якое ўжо прарасло кустоўе. Участак,  аказваецца, нічыйны не першы год: не ўдаецца знайсці яго спадчынніка. Сітуацыя неардынарная і выклікае абгрунтаваныя скаргі суседзяў.

А на каго наракаць жыльцам вуліцы Багушэвіча? Пытанне гэтае міжволі паўстала, калі ўбачылі, куды асобныя жыльцы гэтых сучасных дамоў зносяць адходы са сваіх агародаў, двароў. Не паверыце – у бліжэйшы лясок! Адзін прынёс, другі… Утварыўся сметнік. З яго віднеюцца апалае лісце, гнілыя яблыкі, што і смеццем назваць цяжка, бо магло б перапрэць у кампоснай яме на ўласным прысядзібным  участку. Ну а калі знайшліся «чысцюлі», што і патэнцыйнае ўгнаенне палічылі за смецце, то самы час выйсці ўсім на суботнік і прыбраць звалку. А каб не было болей падобнай бруднай спакусы, арганізаваць для сябе на гэтым маляўнічым месцы, да прыкладу, нешта накшталт зялёнай зоны адпачынку.

Суботнікаў чакае і пад’езд у гаражны кааператыў «Васеліс» з боку вуліцы Камарова, а таксама лясны масіў уздоўж вуліцы Мінскай, дзе паперкі і бутэлькі добра праглядваюцца з аўтадарогі. І сюды, як на вуліцу Багушэвіча, нехта таксама бессаромна вынес сваё смецце. Ды вынес так, што стыхійная звалка аказалася побач з дзіцячай гульнявой пляцоўкай. Стварыў яе, паводле нашай інфармацыі, адзін з жыльцоў. Выходзіць, што адзін стараецца зрабіць нешта карыснае для ўсіх, другі – здольны толькі  «насвінячыць»… Падобныя паралелі ўзнікалі і тады, калі праязджалі па вуліцы А. Кашавога.       

Каб змяніць свядомасць людзей, свой уклад павінны ўнесці камунальнікі. Да работы з жыхарамі вуліц, у першую чаргу – дзе ўзніклі стыхійныя звалкі, абавязкова павінен падключыцца майстар аб’яднання камунальных службаў. Калі з людзьмі працаваць, гутарыць, то на пустырах і ў прылеглых лясках будзе захоўвацца здаровая абстаноўка, а ў саміх камунальнікаў зменшыцца «галаўны боль» адносна ўборкі ў горадзе такіх вось няўлічаных стыхійных аб’ектаў. Для камунальнікаў праблемай нумар адзін застаецца падтрыманне парадку вакол пустых дамоў.               

Падчас рэйду ўзніклі прэтэнзіі да райспажыўтаварыства, якому неабходна было навесці парадак з тыльнага боку сваіх будынкаў, якія не эксплуатуюцца (за рэстаранам «Турыст» і магазінам «Ветразь»).

На здымках: пляцоўку для дзяцей па вуліцы Мінскай зладзілі самі жыхары; аўтобусны прыпынак па вуліцы Задвор’енскай убіраюць работнікі аўтапарка, а вуліцу Танкістаў –  работнікі вузла электрасувязі; жыхары вуліцы Багушэвіча ўтварылі

на нейтральным пятачку вось такую звалку; я  бяльмо на воку – нічыйны ўчастак па вуліцы Наднёманскай; рэстаран»Турыст» з тыльнага боку падчас  рэйду…

 У рэйдзе прымалі ўдзел: Галіна РАДЗІОН, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама; Наталля РЫК, урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі; Таццяна ПЯТКЕВІЧ, наш кар.

 

НАВОДЗІЦЦА ПАРАДАК НА МОГІЛЬНІКАХ

Да Вялікадня камунальнікі прывялі ў парадак праваслаўныя могілкі, размешчаныя ў цэнтры горада.

– Асноўная нагрузка лягла на ўчастак па добраўпарадкаванні, які ўзначальве Валерый Красоўскі. Яго работнікам прыйшлося выпіліць шмат парасткаў і  кустоўя, каб прывесці могілкі ў дагледжаны стан, – адзначае начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы аб’яднання камунальных службаў Валерый Бохан.

Работы на могілках вяліся амаль на працягу месяца. Была задзейнічана тэхніка для вывазу галля і смецця. Трэба адзначыць удзел у гэтым майстра Аляксандра Барбарчыка, вальшчыкаў лесу Сяргея Гацуры і Віталя Мусіка, адказнага за ўтрыманне могілак Аляксандра Гракава і многіх іншых работнікаў прадпрыемства.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *