І вёсцы роднай – паклон

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Актыўна працуе аб’яднанне па інтарэсах «Юны журналіст» у СШ № 3 г. Стоўбцы. У рэдакцыйнай пошце мы пастаянна знаходзім пісьмы юных аўтараў.

Дзмітрый Суднік разважае над  тым, як важна сябраваць з законам: » Першае «нельга», сказанае строгім матуліным голасам, правілы паводзін у дзіцячым садзе, школьны статут, прафесійныя патрабаванні і абавязкі… Гэта як бы прыступкі адной лесвічкі – асноўнага Закона краіны, Канстытуцыі.

Альбiна ПЯТКЕВІЧ звярнула ўвагу на спартыўную тэму: «У нашай СШ № 3 вучыцца шмат падлеткаў, якія займаюцца футболам. Напрыклад, мой аднакласнік Аляксей Круглік. Аляксей паставіў перад сабой мэту: стаць вядомым футбалістам. Усе мы спадзяёмся, што Аляксей – гэта будучыня футбола».

Вернымі сябрамі раённай газеты застаюцца члены гуртка «Юны карэспандэнт» Дзераўнянскай СШ.

Сямікласнік Андрэй Бець з любоўю прысвячае радкі сваёй маме: «Я часта думаю: колькі ж у маёй мамы прафесій? Яна і доктар, калі хтосьці ў сям’і захварэе, і настаўніца, калі задачка не рашаецца, і повар – яе катлеткі самыя смачныя, і партніха, і вязальшчыца, і тонкі псіхолаг. Хіба можна злічыць усе таленты мамы!»

Васьмікласнік Мацвей Дубатоўка расказвае, як цікава праходзіць у школе суботні дзень: «З нашым класным кіраўніком Вандай Бярнардаўнай Бычкевіч і настаўнікамі фізічнай культуры і спорту Генадзем Часлававічам Канановічам і Леанідам Мікалаевічам Гарэлікам мы адправіліся ў лес. Шчокі ў нас чырвоныя, настрой – бадзёры. Гэта ж – здароўе, якое так нам неабходна!»

Аксана Валовіч з любоўю піша пра Беларусь, яе эсэ напоўнена лірычнымі радкамі.

Надзея Трасцянкаразважае пра паэтычнае слова: «Паэзія – птушка нябесная».

Юлія Пугач выказвае сваё станоўчае стаўленне да Года культуры.

Добрыя словы роднай маме адрасуе і Вадзім Мішук: «Дзе б я ні быў, я заўсёды адчуваю падтрымку сваёй мамы Наталлі Мікалаеўны. Мой старэйшы брат Жэня, сястрычка Соня і я стараемся ва ўсім дапамагаць маме. Мы любуемся ёю – і калі яна за рулём машыны, і калі садзіць кветкі, і калі варыць суп. Ад мамінай усмешкі становіцца святлей і цяплей».

З Новай Вёскі нам даслала ліст Зоя Гаўрык, якая ў вершаванай форме выказала свой клопат пра пажылых людзей, па-хрысціянску, з любоўю пажадала, каб кожны чалавек жыў з надзеяй на Бога, маліўся ў храме, праслаўляў Усявышняга, і будзе адказ на малітву.

І. Любімава з вёскі Хатоўка выказвае сваю любоў да малой Радзімы, да беларускай вёскі, якая з’яўляецца крыніцай і ахоўніцай дабра.

Ірына Пархімовіч з Брэста прыслала вельмі кранальнае пісьмо, у якім выказала ўдзячнасць кіраўніку ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Гарошынка» Наталлі Захаравай: «Нам, заямнаўскім дзяўчынкам і хлопчыкам, ў свой час пашанцавала: кваліфікаваны спецыяліст з харэаграфічнай адукацый, салістка Тэатра музычнай камедыі Наталля Захарава стала нашай настаўніцай па танцах. Яна выхавала ў нас пачуццё густу, адкрыла сакрэты макіяжу і знешняга выгляду, гэтыя навыкі назаўсёды засталіся з намі. Прайшло ўжо шмат гадоў, як мы пакінулі ансамбль, аднак ніколі не забудуцца нашы рэпетыцыі, выступленні, перамогі, хваляванні. Нашы бацькі былі спакойныя за нас і рады нашым заняткам, смела адпускалі нас на гастролі, нават за мяжу. Наталля Захарава ў жыцці кожнага з нас пакінула яркі і незабыўны след, уклаўшы ў наша эстэтычнае развіццё талент, мудрасць, сардэчнасць, разуменне, імкненне даць нам цеплыню сваёй душы, часцінку свайго сэрца. Дзякуючы таму, што Наталля Антонаўна ўмела ўбачыць у юных танцорах талент і развіць яго, Юлія Бохан-Дзюк выбрала прафесію ў мастацтве, і на сучасны момант з’яўляецца кіраўніком харэаграфічнага калектыву і выкладае танцавальныя дысцыпліны  ў Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў. Я стала юрыстам, умею справіцца з хваляваннем перад публікай – загартоўка з ансамбля, па-ранейшаму люблю танцаваць, і мае дзеці займаюцца ў танцавальных гуртках. Хочацца пажадаць, каб ансамбль «Гарошынка» жыў у новых пакаленнях, а Наталлі Антонаўне з любоўю і ўдзячнасцю жадаем моцнага здароўя, дабра, бадзёрасці на доўгія гады».

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *