Прафілактыка пажараў і гібелі людзей на іх

Нумары Пракурорскі нагляд

image_pdfimage_print

Пытанні забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва знаходзяцца на пастаянным кантролі органаў пракуратуры.

Устаноўлена, што за 2015 год на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна зарэгістравана 46 пажараў (у 2014 годзе – 47), у выніку якіх загінулі два чалавекі (у 2014 годзе – 8).

Па стане на 15.02.2016 у раёне адзначана пяць пажараў (у аналагічным перыядзе 2015 года – столькі ж), у якіх загінулі два чалавекі, адзін траўміраваны, пашкоджана ці знішчана пяць пабудоў, адзінка тэхнікі.

Як правіла, асноўнымі прычынамі пажараў з’яўляюцца: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, парушэнні правілаў пажарнай бяспекі пры ўстройванні і эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама пры эксплуатацыі электрычных сетак і электраабсталявання, кароткія замыканні.

Аналіз пажараў паказвае, што большасць з іх адбываецца па віне чалавека. Прычынай бяды, перш за ўсё, становяцца нецвярозыя людзі, якія грэбуюць патрабаваннямі пажарнай бяспекі, ці асобы, што вядуць асацыяльны лад жыцця.

Пракуратура раёна напамінае, што, для таго каб захаваць сваё жыццё і прадухіліць узнікненне пажараў, неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі, у тым ліку:

–       хаваць ад дзяцей запалкі і запальнічкі (зажигалки), не карыстацца ацяпляльнымі прыборамі з адкрытым полымем;

–       карыстацца толькі спраўнымі электрапрыборамі і электраабсталяваннем;

–       не пакідаць без нагляду ўключаныя электранагравальныя прыборы;

–       не ўключаць без неабходнасці газавыя пліты і не пакідаць без нагляду запаленыя газавыя канфоркі.

Агонь становіцца ворагам, калі да карыстання ім у працэсе жыццядзейнасці адносяцца безадказна, калі не захоўваюцца нормы пажарнай бяспекі, калі губляецца кантроль над працэсам гарэння.

Аляксей КУТАС, памочнік пракурора Стаўбцоўскага раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *