Конкурсы, камісіі

Культура Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

ДЗВЕ СЯСТРЫ – БЕЛАРУСЬ І РАСІЯ

Узорны ансамбль народнай песні «Жавароначкі» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам выкладчыка Людмілы Канаплянікавай-Доўнар удастоены грын-пры на Міжнародным конкурсе-фестывалі выканаўцаў эстраднай песні «Дзве сястры – Беларусь і Расія».

Конкурс быў прыўрочаны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і прыняў у Віцебску 250 юных талентаў з абедзвюх краін. Узорны ансамбль «Жавароначкі» са Стоўбцаў атрымаў самую вышэйшую ўзнагароду ў сярэдняй узроставай групе ў намінацыі «Народныя фальклорныя спевы». Дзіцячы калектыў выканаў дзве беларускія песні – «А ў лузе, лузе» і «Лявоніху» – пад выдатнае суправаджэнне інструментальнага ансамбля, канцэртмайстрам і кіраўніком якога выступіў выкладчык Ягор Дырда.

Узорны ансамбль «Жавароначкі» чарговы раз пацвердзіў сваю творчую ўнікальнасць і высокае майстэрства.

 

ПАЦВЕРДЗІЦЬ ЗВАННЕ

Абласная камісія ў складзе спецыялістаў Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці пад старшынством прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдата педагагічных навук Алены Макаравай выехала ў наш раён, каб ацаніць майстэрства мастацкіх калектываў Стаўбцоўшчыны, якія маюць званні.

На сцэнах дзіцячых школ мастацтваў, раённага і Старасвержанскага цэнтраў культуры пацвярджалі званне «народны» 20 мастацкіх калектываў, званне «ўзорны» – 12 дзіцячых калектываў. Кожны з іх адметны, дзіцячыя калектывы пастаянна абнаўляюцца, хоць у некаторых узрост салідны, як ва ўзорнага духавога аркестра «Васількі» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *