Пачатак новага этапу

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Усебеларускі народны сход знамянуе сабой пачатак новага этапу ў жыцці грамадства, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на першым пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

Распараджэннем Прэзідэнта ад 30 сакавіка 2016 года нумар 52рп створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні V Усебеларускага народнага сходу. «У распараджэнні кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг задач, вырашэнне якіх з улікам устаноўленых тэрмінаў патрабуе ад нас аператыўнай зладжанай работы», – канстатаваў прэм’ер-міністр.

Трэба забяспечыць вылучэнне дастойных кандыдатур і інфармаваць аб іх насельніцтва з прыцягненнем шырокага кола сродкаў масавай інфармацыі. Неабходна арганізаваць запрашэнне прадстаўнікоў усіх слаёў насельніцтва, а таксама замежных гасцей.

«І самае галоўнае – да 15 красавіка мы павінны прадставіць кіраўніку дзяржавы праект асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады», – падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Праект праграмы – гэта базавы прагнозны дакумент, у якім будуць вызначаны мэтавыя арыенціры і ключавыя параметры развіцця краіны на бягучую пяцігодку і які традыцыйна выносіцца на разгляд Усебеларускага народнага сходу. Для яго распрацоўкі створана міжведамасная рабочая група пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча.

БелТА

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *