У рэдакцыю ад імя жыхароў аграгарадка Вішнявец звярнуўся Леанід Кульша з пытаннем: як ім, пасажырам, даведацца пра расклад мінскіх аўтобусаў, якія праходзяць праз аграгарадок? На прыпынках вывешаны расклад руху толькі аўтобусаў аўтапарка № 17. Праз аграгарадок пралягае дарога рэспубліканскага значэння, па ёй курсіруюць розныя маршрутныя аўтобусы. Імі хацелася б карыстацца.
Па тлумачэнне мы звярнуліся да дырэктара аўтапарка № 17 Івана Бычкевіча:
– Ваша пытанне пастараемся вырашыць на працягу бліжэйшага тыдня. Для ўдакладнення інфармацыі аб руху праз Вішнявец транзітных маршрутных аўтобусаў звернемся ў тыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць гэтыя пасажыраперавозкі, і дабавім у расклад атрыманую інфармацыю.