«Мир без песен неинтересен…» Трапіў на вочы гэты паэтычны радок і, здаецца, стаў заклікам да ўдзелу ў новым конкурсе пачынаючых выканаўцаў «Шлях да зорак – 2016».
Песня – гэта такі шмагранны цуд! Яна напаўняе нас і свет вакол нас самымі рознымі вобразамі і марамі, дружбай і любоўю…
– Я ведаю, у цябе ўсё атрымаецца! Твая ўдача чакае цябе! – з такім наказам адпраўляла Дзмітрыя Янушкевіча на конкурс пачынаючых выканаўцаў дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Леановіч. І не памылілася. Дзмітрый заваяваў дыплом ІІІ ступені ў конкурснай намінацыі «вакал» музычнага праекта «Шлях да зорак – 2016», арганізатарам якога з’яўляецца прадпрыемства «Музычны цэнтр «Арс Нова».
У маі пройдзе міжнародны конкурс «Арс Нова», і нашы дзеці вырашылі прыняць у ім удзел. Мы чакаем новых творчых перамог. А сёння ў нашых выхаванцаў – ізноў будні, сур’ёзныя ўрокі па вакале ў цэнтры дзіцячай творчасці, таму што поспех і дарога да слухача дасягаюцца вялікай працай.
Вольга ЦЯЎЛОЎСКАЯ,педагог дадатковай адукацыі ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»
КРЫНІЧКІ ЧЫСТЫЯ СТРУМЕНІ
У Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы прайшоў IX абласны адкрыты конкурс «Крынічка». Конкурс праводзіўся ў розных намінацыях. У намінацыі «Баян» прымалі ўдзел 57 выканаўцаў: 35 у малодшай узроставай групе і 22 – у старэйшай.
Толькі пяць юных талентаў прадстаўлялі Мінскую вобласць, чатыры з іх – вучні Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Журы адзначыла высокі музычны і тэхнічны ўзровень выканання твораў (адзін твор быў абавязковы), прафесіяналізм выкладчыкаў. Школе ёсць чым ганарыцца: у малодшай групе Дзмітрый Хвалей (выкладчык С. В. Крамко) стаў лаўрэатам І ступені, лаўрэацкі дыплом ІІ ступені атрымала Ганна Абрамовіч (выкладчык Л. С. Крамко).
У старэйшай групе званне дыпламанта прысуджана Лявону Несялоўскаму (выкладчык Г. У. Несялоўскі). Паліна Міткевіч, з якой таксама працуе Г. У. Несялоўскі, атрымала грамату ўдзельніка конкурсу.
Пераможцам уручаны каштоўныя падарункі.
Пр