У Беларусі павышаецца пенсіённы ўзрост

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ нумар 137 «Аб удасканаленні пенсіённага забеспячэння». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне пенсіённага забеспячэння ў сацыяльна-дэмаграфічных умовах, што змяняюцца. Указам прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі – 58 гадоў; аналагічнае павелічэнне (на 3 гады за 6 гадоў) узросту, які дае права на льготныя працоўныя пенсіі і пенсіі за выслугу гадоў; суразмернае агульнаграмадзянскаму паступовае павышэнне гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе ваеннаслужачых.

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі і іншымі зацікаўленымі належыць прыняць меры па рэалізацыі гэтага ўказа.

У адпаведнасці з указам рэкамендавана кіраўнікам арганізацый (незалежна ад формаў уласнасці) больш шырока прымяняць практыку ўдзелу наймальнікаў і работнікаў у праграмах добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *