Для будучага ўраджаю

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

ПАСЯЎНАЯ НА ФІНІШЫ

Апошнія гектары ячменю дасяваюць хлебаробы ААТ «Агранёманскі», дзе галоўным механізатарам-сейбітам Дзмітрый Сагайдакевіч. Аб ходзе пасяўных спраў дакладвае па мабільнай сувязі ў дыспетчарскую таварыства начальнік участка Дзмітрый Гурбан.

Фота Васіля Зянько

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА

(інфармацыя на 14 красавіка)

З сяўбой ранніх яравых збожжавых першымі справіліся хлебаробы ААТ «Каганец», блізкія да завяршэння гэтай работы працаўнікі ААТ «Налібакі Агра» і «Жацерава». Усяго пасеяна каля сямі тысяч гектараў, што складае 67,4 працэнта.

Пад яравыя збожжавыя і зернебабовыя падрыхтаваны 8221 гектар глебы.

Пратручана 2201 тона насення.

Цукровыя буракі пасеяны на 393 гектарах у шасці гаспадарках, што складае 12,7 працэнта да плана. У ААТ «Радзіма Якуба Коласа» засеяна чацвёртая частка адведзеных плошчаў.

Хімпраполка азімых збожжавых праведзена амаль на дзвюх тысячах гектараў, азімага рапсу – на 567 гектарах. Гэтыя культуры падкормліваюцца другі раз.

Рыхтуецца глеба пад сяўбу льну-даўгунцу. У ААТ «Дзераўное» работа завершана, і льнаводы прыступілі да сяўбы «паўночнага шоўку».

У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» высяваецца цыбуля-сявок. Засеяна 23 гектары.

 

ПРАЦУЮЦЬУ КОМПЛЕКСЕ

У ААТ «Каганец» пад раннімі яравымі збожжавымі занята 500 гектараў. Зарэчанскія хлебаробы пастараліся, уклаліся ў аптымальныя тэрміны і першымі ў раёне завяршылі іх сяўбу. Парупіліся на трактарах з камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі механізатары Іван Малчанаў, які зараз дапамагае сеяць хлеб рочавіцкім калегам, і Захар Шарамет. На падрыхтоўцы глебы вызначыўся Аляксандр Кавалёў, а на закрыцці вільгаці – вопытны Мікалай Тарасевіч. У гаспадарцы практычна завершана сяўба цукровых буракоў, пад якія адведзена 150 гектараў. Высяваюцца аднагадовыя травы. Другі раз вядзецца падкормка азімых. На гэтай аперацыі задзейнічаны Мікалай Кожыч і Генадзій Храпіцкі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *