Для нашага здароўя

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

ЯКІ ЎЗРОВЕНЬ ЦУКРУ?

У Сусветны дзень здароўя, 7 красавіка, у цэнтральнай раённай бальніцы прайшла акцыя ў рамках рэспубліканскай «Даведайся аб узроўні цукру».

Да арганізацыі яе акрамя райбальніцы  супрычыніліся раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, раённы камітэт БРСМ.

На трэцім паверсе райпаліклінікі кожны наведвальнік бальніцы мог змераць цукар у крыві. Даследаванне праводзіла фельчар-лабарант вышэйшай катэгорыі клініка-дыягнастычнай лабараторыі Вольга Янкоўская. 74 наведвальнікі паліклінікі скарысталі магчымасць даведацца, які цукар у іх крыві. Паводле вынікаў даследавання ў 17 чалавек цукар аказаўся больш за 10 адзінак, што значна перасягае норму. Два чалавекі ўпершыню даведаліся аб павышаным утрыманні цукру ў крыві, што стала для іх прычынай наведаць урача-эндакрынолага.

У гэты час валанцёры руху «Добрае сэрца» БРСМ, вучні СШ № 3 раздавалі буклеты і календары, якія змяшчалі інфармацыю па гэтай тэме. 7 красавіка ў рэгістратуры паліклінікі такія ж інфармацыйныя матэрыялы раздавалі ўсім наведвальнікам. Парупілася падрыхтаваць інфармацыйныя буклеты і календары з сімволікай сёлетняга Сусветнага дня здароўя, што праходзіць на тэму «Даведайся аб узроўні цукру», валеалагічная служба цэнтральнай раённай бальніцы, якую ўзначальвае ўрач Ірына Пярхальская.

Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская гуманітарная няўрадавая арганізацыя «Дзіцячы дыябет» урач Іна Міхно ў гэты дзень на базе Цэнтра здароўя падлеткаў і моладзі правяла сустрэчу маці з дзецьмі, у якіх нядаўна выстаўлены дыягназ цукровы дыябет. Гэтая сустрэча дала шмат неабходнай інфармацыі. Сем’і, у якіх ёсць дзеці з такім дыягназам, атрымалі і псіхалагічную падтрымку.

Як падагуліла Ірына Пярхальская, акцыя выклікала вялікі інтарэс у людзей, яны з удзячнасцю скарысталі магчымасць праверыць свой цукар, атрымаць парады ўрачоў, больш шырока даведацца аб праблеме цукровага дыябету.

 

НАРАДЖЭННЕ ДЗІЦЯЦІ – ДАР БОЖЫ

Акушэрска-гінекалагічнаяслужбараёнападзяліласятакойінфармацыяй: умінулымгодзеўцэнтральнайраённайбальніцызарэгістравана 29 абортаў. Гэтыпаказчыкустаўбцоўскайраённайбальніцынамноганіжэйшы, чымусярэднімпавобласці. Такоерадуеакушэрскуюслужбураёна.

Раённыакушэр-гінеколагЗінаідаТуміловічпадагульняе, штозніжэннювыпадкаўштучнагапрыпыненняцяжарнасцісадзейнічаюцьдзяржаўныяпраграмы, распрацаваныязмэтайдапамогіжанчынамісем’ямздзецьмі, уграмадствествараюццатакіясацыяльна-эканамічныяўмовы, каббыложаданымнараджэннекожнагадзіцяці. Пасляўвядзенняпраграмы «Мацярынскікапітал» медыкізаўважылітакуюхарактэрнасць: павялічыласяколькасцьжанчын, якіянараджаюцьтрэцяе, чацвёртаедзіцяваўзросцевышэйза 35 гадоў. ЗінаідаАльбертаўнапрыводзіцьстатыстыку: насучаснымомантнаўлікупацяжарнасціўжаночайкансультацыірайпаліклінікістаяць 218 цяжарныхжанчын, 10 працэнтаўзіхмаюцьузростад 35 да 45 гадоў. Медыкіпрыкладваюцьувесьсвойпрафесіяналізмісілыдушы, кабвыношваннедзіцяцііягонараджэннедлятакіхжанчынбылобяспечнымішчаслівым.

Клапоцячысяабпаляпшэннідэмаграфічнайсітуацыі, медыкіправодзяцьперадабортнаекансультаванне, звяртаюцьувагужанчыннатое, штоштучныабортнаносіцьсур’ёзнуюпагрозуфізічнамуідушэўнамуздароўюмаці. Абавязковымпатрабаваннемдляжанчынперадгэтайаперацыяйз’яўляеццакансультацыяпсіхолагазпсіхалагічнайпадтрымкайцяжарныхжанчын.  Многіязжанчынзадумваюццаінадтым, штозараджэннежывойістотыз’яўляеццадарамБожым.   

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *