Земляробская рупнасць

Нумары Сельская гаспадарка Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

Красавік штодня прыспешвае, правярае хлебаробаў на гаспадарлівасць і веснавую рупнасць. Па бадзёрым настроі вопытнага механізатара ААТ «Жацерава» Уладзіміра Ермакова, адказнага за пасяўную ранніх яравых, бачна, што пасяўная тут завершана. З гонарам за рупнасць механізатараў таварыства вывешвае свежую інфармацыю на  экран працоўных спраў брыгадзір Аліна Амельчыц. Адзін з радкоў сведчыць аб земляробскім старанні сейбіта Ігара Рокаша, які за светлавы дзень на трактары з сеялкай «Плантар-2» выканаў планавае заданне на сяўбе цукровых буракоў на 127 працэнтаў.

Фота Васіля Зянько

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА

(інфармацыя на 18 красавіка)

Раннія яравыя збожжавыя на сельгаспрадпрыемствах раёна пасеяны на 9715 гектарах, што складае 93,6 працэнта да плана. Сем гаспадарак завяршылі гэтую работу.

Пад яравую сяўбу падрыхтавана 12 763 гектары глебы – палова ад запланаванага.

Цукровыя буракі пасеяны на 1283 гектарах – 41,4 працэнта. Буракаводы ААТ «Каганец» сяўбу гэтай культуры завяршылі.Самая вялікая плошча ў ААТ «Агранёманскі» – 550 гектараў, большая яе палова ўжо засеяна.

Аднагадовыя травы пасеяны на чвэрці запланаванай плошчы. Выканалі заданне працаўнікі ААТ «Каганец». Пяць гаспадарак да гэтай работы яшчэ не прыступалі.

Пасеялі лён-даўгунец ільнаводы ААТ «Дзераўное».

Шматгадовыя травы пасеяны на 1598 гектарах. Перазалужаюць сенажаці і пашы ААТ «Агранёманскі», «Рубяжэвічы» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

У ААТ «Рубяжэвічы» пасеяна 84 гектары люцэрны.

Хімпраполка азімых збожжавых праведзена на 4388 гектарах, азімага рапсу – на 872 гектарах.

Другі раз вядзецца падкормка азімых збожжавых і рапсу азотнымі ўгнаеннямі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *