У нашай краіне

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Дзяржаўная праграма развіцця фізічнай культуры і спорту на 2016-2020 гады зацверджана ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 12 красавіка 2016 года нумар 303. Праграма накіравана на прыцягненне насельніцтва да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, стварэнне ўмоў для развіцця дзіцяча-юнацкага спорту, далейшае ўдасканаленне якасці арганізацыі падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву нацыянальных і зборных камандаў Рэспублікі Беларусь па відах спорту.

Жыхарам малых гарадоў у Беларусі стане прасцей атрымліваць ільготныя крэдыты на рамонт жылля. Гэта прадугледжана ўказам нумар 141, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 красавіка. Указ нацэлены на ўрэгуляванне пытанняў прадастаўлення льготных крэдытаў у выпадках, калі жылое памяшканне (аднакватэрны дом, кватэра) належыць на праве долевай уласнасці некалькім грамадзянам.

Беларусь у першым квартале 2016 года павялічыла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт мяса на 20 працэнтаў, малака – на 18 працэнтаў, паведаміў 14 красавіка журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Найбольшая доля прадуктаў харчавання рэалізавана на расійскім рынку, і гэтыя продажы рэнтабельныя.

ААТ «Кіруючая кампанія «Белкамунмаш» да канца бягучага года вырабіць два доследныя ўзоры электробуса для Мінска. Электробусы дзякуючы адсутнасці выкіду шкодных рэчываў, нізкаму ўзроўню шуму і выкарыстанню чыстых крыніц энергіі лічацца «зялёным транспартам ХХІ стагоддзя». На прыпынку грамадскага транспарту ўстанаўліваецца зарадны слуп, ад якога электробус атрымлівае дастатковы аб’ём электрычнасці.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *