Па просьбе Ніны Самахвал з Ячонкі, якая ўзнімала пытанне аўтобуснага руху, у прыватнасці, даезду да Рубяжэвіцкага сельвыканкама, размяшчаем інфармацыю аб руху прыгараднага аўтобуса Стоўбцы – Ціскаўшчына праз вёску Ячонку, дадзеную аўтапаркам № 17.
Аўтобус Ячонка – Рубяжэвічы рухаецца ў 05.55 (панядзелак, серада, нядзеля), 05.45 (пятніца), 06.45 (субота), 06.19 (аўторак, чацвер), 13.00 (штодзённа), 18.30 (штодзённа). Аўтобус Рубяжэвічы – Ячонка рухаецца: у 07.15 (штодзённа), 15.30 (штодзённа), 20.27 (панядзелак), 20.15 (серада, нядзеля), 20.35 (пятніца), 19.20 (аўторак, чацвер, субота).