Мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

І ГАНДЛЁВЫЯ РАБОТНІКІ «ПАПАЛІСЯ»

З пятніцы па нядзелю на тэрыторыі раёна прайшло спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Правапарадак», накіраванае на паляпшэнне крымінагеннай абстаноўкі ў грамадскіх месцах.

За гэты перыяд былі правераны 168 раней судзімых, а таксама 58 асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і знаходзяцца ў райаддзеле міліцыі на прафілактычным уліку. Прымяняліся меры індывідуальнай прафілактыкі, вялася адпрацоўка падвалаў, гарышчаў і т. п.

За розныя правапарушэнні прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці больш за сто грамадзян, найбольшая колькасць – 34 чалавекі – за знаходжанне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе або за распіванне слабаалкагольных напіткаў і піва. Чацвёра грамадзян знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення на рабочым месцы. Сярод іх – жывёлавод МТФ ААТ «Шашкі», даярка СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», вартаўнік і слесар МТФ ТАА «СЖК Налібакі». Акрамя таго, трапілі ў поле зроку міліцыі і двое прадаўцоў – магазіна райспажыўтаварыства ў Старым Свержані і гандлёвага павільёна «Эдэль» па вуліцы Энгельса ў Стоўбцах, якія рэалізавалі непаўналетнім піва. У абодвух выпадках у адносінах да работнікаў гандлю, якія парушылі правілы гандлю, складзены адміністрацыйныя пратаколы.

У Стоўбцах а другой гадзіне ночы была затрымана непаўналетняя, якая знаходзілася без бацькоў. У адносінах да бацькоў дзяўчыны, якія не выканалі абавязкі па суправаджэнні непаўналетняй ва ўзросце да 16-ці гадоў або па забеспячэнні яе суправаджэння паўналетняй асобай у перыяд з 23 да 6 гадзін па-за домам, складзены адміністрацыйныя пратаколы па частцы 1 арт. 17.13 КоАП Рэспублікі Беларусь.

За парушэнне правілаў знаходжання грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты тры асобы, за парушэнне правілаў дарожнага руху – 39.

Меры, якія прымаюцца, садзейнічаюць недапушчэнню ўчынення правапарушэнняў, стабілізацыі аператыўнай абстаноўкі ў грамадскіх месцах.

Дзмітрый КАЛКОЎСКІ,старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі

 

ЧЫМ НЕБЯСПЕЧНЫ АРТЫКУЛ 328

З 1 па 10 красавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці праходзіла прафілактычная акцыя – «СТОП-СПАЙС».

У мінулым годзе на тэрыторыі раёна па лініі наркакантролю было ўзбуджана 28 крымінальных спраў, у 21 з іх фігурыравалі курыльныя сумесі. Дзве крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь узбуджаны ў адносінах да непаўналетніх. У бягучым годзе выяўлены чатыры злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, крымінальныя справы ў адносінах да непаўналетніх не ўзбуджаліся.

Артыкул 328 – гэта незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў. Іх незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка караюцца абмежаваннем волі да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад двух да пяці гадоў. Аналагічныя дзеянні, учыненыя з мэтай збыту, караюцца пазбаўленнем волі ад пяці да васьмі гадоў і, магчыма, – з канфіскацыяй маёмасці. Дзеянні з мэтай збыту наркотыкаў, учыненыя групай асоб або службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, або асобай, якая раней учыняла злачынствы, прадугледжаныя даным артыкулам, а таксама артыкуламі 327, 329 або 331, або збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў ці аналагаў на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, арганізацый аховы здароўя, воінскай часці, у месцах правядзення масавага мерапрыемства, непаўналетняму караюцца пазбаўленнем волі ад васьмі да 15 гадоў (з канфіскацыяй маёмасці або без яе). Дзеянні, учыненыя арганізаванай групай або звязаныя з вырабам ці перапрацоўкай наркатычных сродкаў і інш. з выкарыстаннем лабараторных посуду ці абсталявання, прызначаных для хімічнага сінтэзу, караюцца пазбаўленнем волі ад 10 да 20 гадоў ( з канфіскацыяй маёмасці або без яе). Дзеянні, якія па неасцярожнасці прывялі да смерці чалавека ў выніку спажывання ім наркатычных сродкаў, караюцца пазбаўленнем волі ад 12 да 25 гадоў (з канфіскацыяй маёмасці або без яе).

Асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі і актыўна садзейнічала выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за данае злачынства.

Як сведчыць рэчаіснасць, прычынамі, якія садзейнічаюць спажыванню непаўналетнімі курыльных сумесяў, служыць адсутнасць у сям’і ўзаемаразумення, бескантрольнасць з боку бацькоў за знаходжаннем і паводзінамі, колам знаёмых сваіх дзяцей, адсутнасць у падлеткаў захапленняў, жаданне самасцвердзіцца перад равеснікамі.

Бацькоў павінны насцярожыць кропкавыя сляды ўколаў на лакцявых згібах, кісцях рук і ног дзяцей, парэзы на перадплеччы, сінякі, затарможанасць, няўседлівасць, пагружанасць у сябе, змяншэнне або ўзрастанне апетыту і смагі, неадэкватная рэакцыя на заўвагі, хуткая і недакладная размова, неахайны знешні выгляд, пах лекаў і іншых хімічных рэчываў з рота, ад валасоў і адзення, незразумелыя знікненні з дому, новыя сябры і т. п.

Міхаіл АЗАНОВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *