Самыя актуальныя планы і задачы

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Выступленне Прэзiдэнта транслiравалася ў прамым эфiры па тэлеканале «Беларусь 1» i Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлеверсiя Паслання была паказана ў эфiры беларускiх тэлеканалаў.

Структура Паслання ў цэлым засталася традыцыйнай. Яно складаецца з некалькiх вялiкiх тэматычных блокаў. Цэнтральным i самым маштабным стаў эканамiчны блок. Тут размова ішла перш за ўсё аб задачах i планах на гэты год. Актуальныя пытаннi  закрануты кiраўнiком дзяржавы i ў частцы, якая датычыць сацыяльнай палiтыкi. Гэта ўдасканаленне пенсiённай сiстэмы, аховы здароўя, адукацыi i многае iншае. Акрамя таго, размова ішла аб прыярытэтах знешняй палiтыкi Беларусi, аб кадравай стратэгii i iншых злабадзённых пытаннях.

У Авальную залу беларускага парламента былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кiраўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнiкi дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай iнфармацыi.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *