На палях раёна

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

(інфармацыя на 21 красавіка)

Сяўбу ранніх яравых збожжавых завяршылі ўсе сельгаспрадпрыемствы, акрамя ААТ «Рочавічы». Сяўба ўсіх яравых культур праведзена на плошчы 13 789 гектараў, што складае 55,2 працэнта.

Яравы рапс сеюць ПДСУП  «Профі-Аграцэнтр» і ААТ «Налібакі Агра».

Хімпраполка азімых збожжавых праведзена на 6433 гектарах, азімага рапсу – на 1013 гектарах. Працаўнікі ААТ «Агранёманскі» прапалолі 100 гектараў яравых збожжавых.

Цукровыя буракі пасеяны на плошчы 1919 гектараў, што складае 61,9 працэнта. Хутчэйшымі тэмпамі вядуць сяўбу, і на вялікіх плошчах, буракаводы ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Агранёманскі».

Пяць гаспадарак сеюць кукурузу.

Бульбаводы ААТ «Вішнявецкі-агра» прыступілі да пасадкі бульбы. Пад гэтую прапашную культуру ў раёне сёлета адведзена 130 гектараў. Пасадзяць бульбу ААТ «Рубяжэвічы» і «Радзіма Дзяржынскага».

Аднагадовыя травы пасеяны на 988 гектарах, што складае 33,6 працэнта.

Завяршылі сяўбу льну дзве з трох ільнасеючых гаспадарак: ААТ «Дзераўное» і «Шашкі».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *