Кампетэнтна

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

АБ САНІТАРНА-ГІГІЕНІЧНАЙ ЭКСПЕРТЫЗЕ ІМПАРТНАЙ ПРАДУКЦЫІ

З мэтай дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы прадукцыі замежнай вытворчасці, што ўвозіцца на тэрыторыю рэспублікі некалькімі імпарцёрамі, дапускаецца прадастаўляць пратаколы даследаванняў прадукцыі, выкананыя лабараторыямі, акрэдытаванымі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, па заяве аднаго з імпарцёраў прадукцыі.

Пры гэтым права іншага імпарцёра Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваць даныя вынікі даследаванняў для атрымання санітарна-гігіенічнага заключэння пацвярджаецца пісьмовай згодай трымальніка пратакола даследаванняў, а таксама арыгіналам пісьма вытворцы прадукцыі, які ўтрымлівае інфармацыю аб усіх афіцыйных імпарцёрах вырабленай ім прадукцыі ў Рэспубліку Беларусь.

Неабходнасць прадастаўлення акта ідэнтыфікацыі прадукцыі прысутнічае выключна ў выпадку афармлення санітарна-гігіенічнага заключэння на прадукцыю на аснове пратаколаў выпрабаванняў партыі, якая паступіла ў колькасці, што не перавышае неабходную для лабараторных даследаванняў (пратакол выпрабаванняў узораў прадукцыі ад серыйна вырабленай прадукцыі), на кожную наступную партыю незалежна ад віду пастаўленай прадукцыі.

Прадастаўленне акта ідэнтыфікацыі на кожную наступную ўвезеную партыю харчовай прадукцыі, дзіцячых гульняў і цацак, акрамя выпадку, апісанага вышэй, не патрабуецца.

Прымаючы да ўвагі спецыфіку сістэмы паставак тэхналагічнага абсталявання на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама немагчымасць правядзення ў некаторых выпадках лабараторных выпрабаванняў прадукцыі бз папярэдняй устаноўкі абсталявання ў тэхналагічны вытворчы працэс і правядзення пуска-наладачных (падрыхтоўчых) работ, а таксама іншым разам і тэставых выпрабаванняў, дапускаецца праводзіць лабараторныя даследаванні (выпрабаванні) тэхналагічнага абсталявання з мэтай дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы пасля рэалізацыі абсталявання пакупніку па таварасуправаджальных дакументах і яго ўстаноўкі (мантажу) непасрэдна на аб’екце. Пры гэтым абавязак па правядзенні лабараторных даследаванняў, а таксама атрыманні санітарна-гігіенічнага заключэння поўнасцю ўскладаецца на імпарцёра гэтага абсталявання ў Рэспубліку Беларусь.

Пры ўказанні ў заяве на дзяржаўную санітарна-гігіенічную экспертызу (з мэтай афармлення санітарна-гігіенічнага заключэння) наяўнасці ў вытворцы некалькіх вытворчых пляцовак павінны быць прадастаўлены вынікі даследаванняў тыпавых узораў з кожнай пляцоўкі.

Алена ЛОЙКА, загадчыца аддзела гігіены раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

 

ЦЕПЛАВАЯ ГАСПАДАРКА – НА РАМОНТ

Па заканчэнні чарговага ацяпляльнага сезона можна сцвярджаць: у цэлым суб’екты гаспадарання раёна забяспечылі стабільнае цеплазабеспячэнне і надзейнае функцыянаванне энергазабеспячэння спажыўцоў.

Гэта стала вынікам іх зладжанай, ва ўзаемадзеянні з энергазабяспечваючымі арганізацыямі і раённым выканаўчым камітэтам,  дзейнасці. Нешматлікія збоі ў сістэмах цеплазабеспячэння ліквідоўвалі аператыўна.

У бліжэйшы час будуць зацверджаны мерапрыемствы па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2016-2017 гадоў, вызначаны тэрміны іх выканання і прызначаны адказныя за гэта. Зацверджаны і пералік суб’ектаў гаспадарання (спажыўцоў цеплавой энергіі) і цеплакрыніц, якім неабходна афармляць пашпарт гатоўнасці.

У раёне сёлета павінны быць «пашпартызаваны» 136 спажыўцоў цеплавой энергіі і 94 цеплакрыніцы. З графікам рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці можна азнаёміцца ў Стаўбцоўскім МРА «Энерганагляд» (г. Стоўбцы, вуліца Казлова, 3-а, тэл. 5-16-72, 5-01-31).

Пры падрыхтоўцы цеплавой гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд кіраўнікам арганізацый неабходна кіравацца патрабаваннямі, якія прад’яўляе Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі 388-2012, Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 11.03.2004 у частцы рацыянальнага выкарыстання прыродных і энергетычных рэсурсаў. Гэта азначае, што неабходна вызначыць асоб, адказных за падрыхтоўку, і скласці план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду, якасна выканаць рамонт, рэвізію і наладку энергетычнага абсталявання, сістэм ацяплення і цеплакрыніц, нарыхтаваць паліва, распрацаваць палажэнне аб узаемаадносінах са спажыўцамі і ўзаемадзеянні ў выпадку аварыйных сітуцый, праверыць надзейнасць электра-, газа- і водазабеспячэння і т. п.

Пашпарт гатоўнасці афармляецца да 1 кастрычніка 2016 года на падставе акта праверкі гатоўнасці спажыўца цеплавой энергіі да работы ў асенне-зімовы перыяд. Спажывец цеплавой энергіі мае права на афармленне акта праверкі гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд пры поўным і своечасовым выкананні наступных умоў: забеспячэнне гатоўнасці да прыёму цеплавой энергіі, выкананне планавых мерапрыемстваў па папярэджанні пашкоджанняў абсталявання і збудаванняў ва ўмовах нізкіх тэмператур паветра, выкананне прадпісанняў органаў дзяржэнерганагляду і т. п.

Адсутнасць пашпарта гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц пасля 1 кастрычніка 2016 года ацэньваецца як непрыняцце мераў па падрыхоўцы цеплавыкарыстальнага абсталявання для работы ў асенне-зімовы перыяд і, згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, цягне накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да 20 базавых велічынь на фізічную асобу і да 500 базавых велічынь – на юрыдычную асобу (да ведама: адміністрацыйныя меры прыменены ў дачыненні да ААТ «Агранёманскі», якое ўступіла ў ацяпляльны сезон 2015-2016 гадоў без пашпарта гатоўнасці цеплакрыніцы, з дапамогай якой ажыццяўляецца абагрэў мясцовага цэнтра культуры, шматкватэрнага жылога дома, адміністрацыйнага будынка гаспадаркі).

Станоўчая тэндэнцыя арганізацыі ў раёне асенне-зімовых перыядаў без перапынкаў у цеплазабеспячэнні павінна быць працягнута, таму ўжо сёння, у красавіку, неабходна прыступаць да падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона.

Сяргей ХВАСЬКО,інспектар Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»

 

ЦЯПЛІЦА АД ДЗІЦЯЧАГА ФОНДУ

Вясна ў Аляксандра і Кацярыны Васільевых, якія працуюць у дзіцячым Доме сямейнага тыпу, пачалася з прыемнай падзеі: Беларускі дзіцячы фонд падарыў прыёмнай сям’і полікарбанатную цяпліцу памерам 10х3 м.

Васільевы маюць навык вырошчвання памідораў, агуркоў, перцу ў цяпліцах – займаюцца гэтым з 1992 года. Заўсёды шмат кансервуюць гародніны на зіму – акрамя сваіх шасці дзяцей, некаторыя з якіх маюць ужо ўласныя сем’і, Аляксандр і Кацярына Васільевы маюць клопат аб усыноўленым хлопчыку і пяці прыёмных дзецях. У пачатку красавіка сям’я прыняла яшчэ адно дзіця.

Работа на агародзе прыносць усім задавальненне, гэта выдатная магчымасць далучыць дзяцей да працы, што вельмі важна для іх далейшага самастойнага жыцця.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *