Пасля праверкі…

Нумары Пракурорскі нагляд

image_pdfimage_print

АБ ВЯДЗЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка захавання Стаўбцоўскім РАУС патрабаванняў заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу, у ходзе якой устаноўлена, што службовымі асобамі АДАІ РАУС дапускаюцца парушэнні патрабаванняў адміністрацыйна-працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Дзеючым заканадаўствам прадугледжана, што орган, які вядзе адміністрацыйны працэс, абавязаны прыняць усе прадугледжаныя законам меры па ўсебаковым, поўным і аб’ектыўным даследаванні абставін адміністрацыйнага правапарушэння,  якія маюць значэнне для правільнага вырашэння справы, абароны правоў і законных інтарэсаў асоб, якія ўдзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Устаноўлена, што ў дзейнасці АДАІ Стаўбцоўскага РАУС маюць месца факты неналежнага выкананння ўказаных абавязкаў, ігнаравання патрабаванняў адміністрацыйна-працэсуальнага заканадаўства, што выклікала неабгрунтаванае прыцягненне грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці, неналежнага ўстанаўлення фізічнай асобы, якой у выніку адміністрацыйнага правапарушэння  прычынены маёмасныя страты, г. зн. пацярпелага.

Акрамя таго, у ходзе праверкі ўстаноўлены факты неналежнага афармлення супрацоўнікамі АДАІ Стаўбцоўскага РАУС адміністрацыйна-працэсуальных дакументаў, накладання на асоб, у адносінах да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, штрафных санкцый, памер якіх не адпавядае патрабаванням адміністрацыйнага заканадаўства, нясвоечасовага змяшчэння звестак у адзіны дзяржаўны банк даных аб правапарушэннях, неабгрунтаванага прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў упершыню, пры тым, што гэтыя правапарушэнні імі ўчынены паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж правапарушэнне.

Па выніках праверкі пракуратурай раёна вынесены 21 пратэст на неадпаведныя патрабаванням дзеючага заканадаўства пастановы АДАІ Стаўбцоўскага РАУС па справах  аб адміністрацыйных правапарушэннях. Начальніку РАУС унесены два прадстаўленні аб ухіленні парушэнняў закандаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу, заканадаўства аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў, прычын і ўмоў, што ім спрыяюць.

Сяргей ГРЫЦУК, пракурор раёна

 

ПА ДЗЕЙНАСЦІ КРЫМІНАЛЬНА-ВЫКАНАЎЧАЙ ІНСПЕКЦЫІ

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка выканання крымінальна-выканаўчай інспекцыяй Стаўбцоўскага РАУС патрабаванняў крымінальна-выканаўчага, крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, накіраванага на папярэджанне рэцыдыўнай злачыннасці.

Аналіз вынікаў праверкі, паказчыкаў работы інспекцыі па выкананнні крымінальных пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй асуджанага ад грамадства, і мер крымінальнай адказнасці, не звязаных з прымяненнем пакарання, варта прызнаць здавальняючай. У цэлым работа інспекцыі адпавядае патрабаванням загадаў, указанняў і інструкцый, што рэгламентуюць дзейнасць па выкананні пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі.

Разам з тым, неабходна адзначыць, што ў рабоце крымінальна-выканаўчай інспекцыі ёсць недахопы і ўпушчэнні, дапускаюцца парушэнні крымінальна-выканаўчага, крымінальна-працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Па выніках праведзенай праверкі ў адрас начальніка Стаўбцоўскага РАУС унесена прадстаўленне, у выніку разгляду якога адзін супрацоўнік РАУС прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці.

Юлія ЧАБАН, памочнік пракурора раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *