«Нёман-Агра» – у рэспубліканскім першынстве

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

Апублікаваны спіс удзельнікаў першынства Беларусі па футболе 2016 года ў другой лізе. У ім значыцца і знаёмая ўсім стаўбчанам назва «Нёман-Агра».

Усяго прымуць удзел у спаборніцтвах, якія будуць доўжыцца з 30 красавіка па лістапад, 14 камандаў. З іх пяць прадстаўляюць Мінскую вобласць. Акрамя нашых нёманцаў гэта каманды з Клецка, Мар’інай Горкі, Маладзечна і пасёлка Чысць на  Маладзечаншчыне. Шэсць калектываў прадстаўляюць Гомельшчыну: два – з абласнога цэнтра, а таксама з Мазыра, Калінкавіч, Рагачова і Жыткавіч. Магілёўшчына дэлегіруе дзве каманды: з Магілёва і Асіповічаў, Брэстчына – дружыну з Пінска. Як бачна, геаграфія вельмі шырокая, і стаўбчанам давядзецца пакалясіць па рэспубліцы.

Аднак жа і балельшчыкі атрымаюць магчымасць убачыць у нашых Стоўбцах футбольныя матчы больш высокага ўзроўню. Зразумела, што ўвага да рэспубліканскіх спаборніцтваў з боку прэсы, а магчыма і спонсараў, больш высокая. Адным словам, павышэнне ў класе.

Застаецца толькі спадзявацца, што «Нёман-Агра» будзе не на апошніх ролях у такім прадстаўнічым турніры. Футбалісты атрымаюць стымул ад удзелу ў прэстыжных спаборніцтвах, а іх прыхільнікі – шмат станоўчых эмоцый.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *