У гэтыя чыстыя веснавыя дні — светлыя дні наступлення Святой Пасхі — уся наша сям’я — мама, тата, сыны Арцём, Мікіта і дачка Настачка — звяртаюцца з вялікай просьбай да жыхароў Стаўбцоўскага раёна даць шанц нашаму сыночку і браціку Арсенію на выздараўленне і паўнацэннае развіццё.
Арсеній нарадзіўся ў 2004 годзе. Рос кемлівым, рухавым дзіцем. У дашкольнай установе хлопчык займаўся з лагапедамі. У пяць гадоў нашаму сыну быў пастаўлены дыягназ «Умераная інтэлектуальная недастатковасць з парушэннем мовы цяжкай ступені, гіперкінічнае расстройства паводзін» і дадзена інваліднасць з трэцяй ступенню страты здароўя (ІІ група).
Хлопчык вельмі актыўны і не ў стане кантраляваць свае паводзіны. Часта становіцца некіруемым з-за парушэнняў у цэнтральнай нервовай сістэме. Для паляпшэння стану Арсенія мы кансультаваліся ў дактароў медыцынскіх навук, прафесараў Рэспублікі Беларусь, прайшлі неаднаразовыя медыкаментозныя курсы, курсы фізіяпрацэдур, якія не далі станоўчых вынікаў. Арсенію 8 гадоў, ён наведвае Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Нясвіжскага раёна.
Нам прапанавала дапамогу клініка Шыба і Мацпен у Ізраілі. На жаль, мы не маем магчымасці аплаціць абследаванне і лячэнне нашага сына, так як сума будзе вялікай і непад’ёмнай для нашай шматдзетнай сям’і. Пачынаць збор сродкаў патрэбна ўжо цяпер! Мы вельмі спадзяёмся на вашу чуласць і велікадушнасць. Асабліва хочацца звярнуцца да індывідуальных прадпрымальнікаў. Нават мінімальная сума ў 100 000 рублёў будзе для Сені вялікай дапамогай, а для вашай арганізацыі не будзе стратнай, бо нездарма ў Бібліі сказана, што тое, чым ахвяруеце, — вернецца да вас у прымножанай колькасці.
Неабходна любая пасільная дапамога: ці то грашовыя сродкі, ці адзенне, абутак, арганізацыя ў іх зборы, распаўсюджанне інфармацыі аб Арсеніі, добрыя словы і падтрымка. Будзем удзячны за любую падтрымку!
Няхай благаславіць вас Гасподзь на ўсе добрыя справы.
Тэлефон для сувязі: +375 29 870 64 24.
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 620 г. Нясвіжа, вул. 1 Мая, 27, Мінскай вобласці, Рэспубліка Беларусь, УНП 600038498; МФО 153001523:
— беларускія рублі — транзітны рахунак № 3819382103765 на дабрачынны рахунак 000002 у філіяле № 620;
— долары ЗША — транзітны рахунак № 3819382103778 на дабрачынны рахунак 000013 у філіяле № 620;
— еўра — транзітны рахунак № 3819382103778 на дабрачынны рахунак 000002 ў філіяле № 620;
— расійскія рублі — транзітны рахунак № 3819382103778 на дабрачынны рахунак 000002 у філіяле № 620.
Для паштовых пераводаў: 222635, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласть, Нясвіжскі раён, в. Салтанаўшчына, завулак Паўднёвы, дом № 7, Дударавай Анастасіі Васільеўне.