Традыцыйны вясенні крос на прызы майстра спорту міжнароднага класа, удзельніка Алімпійскіх гульняў у Манрэалі Аляксандра Гоцкага і сёлета вызначаўся масавасцю. Каля 180 юных лёгкаатлетаў з дваццаці школ раёна сабраліся на беразе Нёмана, паблізу лагера «Церамок». Шанц праявіць сябе атрымалі як старшакласнікі, так і хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй і малодшай узроставых груп. З пачаткоўцаў і пачнём, указаўшы школы, які яны прадстаўляюць. Пераможцамі ў першых стартах сталі Аліна Чэмка і Данііл Сянкевіч. Вучні СШ № 3 г. Стоўбцы хутчэй за ўсіх адолелі 500-метровую дыстанцыю. Прызавыя месцы занялі Ілона Губар (Налібацкая СШ), Ганна Антановіч (Вішнявецкая СШ), Аляксандр Ждан (Рочавіцкая СШ) і Дзмітрый Пяткевіч (Заямнаўская СШ).
Як і ў мінулым годзе, кіламетровая дыстанцыя ў забегах дзяўчынак малодшай групы прынесла перамогу Карыне Татэвасян, вучаніцы трэцяй школы горада. У хлопчыкаў самым хуткім тут стаў Вадзім Хмель з Навасвержанскай СШ. А на прызавых прыступках – Марыя Машлякевіч (Заямнаўская СШ), Святлана Стома (Мікалаеўшчынская СШ), Мацвей Папулін (СШ № 3 г. Стоўбцы), Глеб Арлоўскі (Заямнаўская СШ).
У спаборніцтве чатырнаццаці-пятнаццацігадовых на першай пазіцыі сярод хлопцаў, як і летась, – Арцём Рынкевіч, а ў дзяўчат – Настасся Губар, вучні Налібацкай СШ. Прызёры тут Вікторыя Майдан, якая прадстаўляла ДЮСШ, Настасся Вяршына (Шашкоўская СШ), Віталій Галубец (СШ № 3 г. Стоўбцы), Дзмітрый Маліноўскі (Шашкоўская СШ).
Старшакласнікі адольвалі двухметровую трасу. Першым на фінішы быў Арцём Пяткевіч (Коласаўская СШ), другім – Яўген Валадзько (СШ № 3 г. Стоўбцы), трэцім – Дзмітрый Вялічка (Налібацкая СШ). Таксама лаўрэаты мінулагодняга кроса Аліна Навіцкая (Заямнаўская СШ) і Ксенія Гацура (СШ № 1 г. Стоўбцы) апярэдзілі ўсіх на кіламетровай дыстанцыі. Хрысціна Ханенка з Мікалаеўшчынскай СШ тут стала трэцяй.
Падведзены вынікі і ў камандным заліку. Прызавую тройку тут складаюць адпаведна СШ № 3 г. Стоўбцы, Налібацкая СШ і Заямнаўская СШ.
Юныя землякі знакамітага алімпійца пры належным старанні могуць спаўна праявіць свае здольнасці ў спорце.
Ф. ФЯДОТАЎ