Аб правядзенні парламенцкіх выбараў

Нумары

image_pdfimage_print

Маючыя адбыцца парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці ў дэмакратычнай і спакойнай атмасферы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка на нарадзе па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства.

«Народнае волевыяўленне, паводле існуючай практыкі, павінна прайсці ў абсалютна дэмакратычнай і спакойнай атмасферы і, самае галоўнае, на найвышэйшым арганізацыйным узроўні, як гэта ў нас заўсёды было», – сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць фарміраванню выбарчых камісій, у склад якіх павінны ўвайсці дастойныя прадстаўнікі працоўных калектываў, палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка згадзіўся з датай 11 верасня для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Аб гэтым 27 красавіка журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА, заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына па выніках праведзенай у кіраўніка дзяржавы нарады.

«Сёння абмяркоўвалася пытанне аптымальнай даты выбараў. Прэзідэнт згадзіўся, што гэта 11 верасня. Выбарчая кампанія павінна пачацца не пазней за 10 чэрвеня. Аднак кіраўнік дзяржавы згадзіўся, што выбары павінны быць назначаны (гэта значыць павінен быць падпісаны адпаведны ўказ аб назначэнні даты выбараў. – Заўвага БелТА) крыху раней. Таму плануецца, што выбарчая кампанія будзе пачата на тры дні раней за гранічны тэрмін, а менавіта 7 чэрвеня гэтага года. А 8 чэрвеня Цэнтральная камісія плануе зацвердзіць план арганізацыйных мерапрыемстваў, бюджэт выбараў, межы выбарчых акруг», – паведаміла Лідзія Ярмошына.

Што датычыць выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, прадугледжваецца, што яны пройдуць з 18 чэрвеня па 18 верасня гэтага года. Яны праводзяцца паэтапна ў трохмесячны перыяд. «Кожная вобласць і горад Мінск вызначаюць самастойна даты правядзення сходаў дэпутатаў, дзе будуць выбірацца члены Савета Рэспублікі. Супадае толькі перыяд, які вызначае закон, на працягу якога ажыццяўляюцца выбары на тэрыторыі кожнага рэгіёна», –  растлумачыла кіраўнік ЦВК.

Чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання адлічваецца ад іх першых пасяджэнняў і заканчваецца 17 кастрычніка 2016 года для Палаты прадстаўнікоў (першае пасяджэнне адбылося 18 кастрычніка 2012 года) і 18 кастрычніка 2016 года для Савета Рэспублікі (першае пасяджэнне адбылося 19 кастрычніка 2012 года).

Згодна з артыкулам 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выбары ў абедзве палаты парламента назначае Прэзідэнт.

Выбары новага складу палат парламента назначаюцца не пазней за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў палат дзеючага склікання.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *