Нашы здабыткі – вынік яднання народа

Калонка дэпутата Нумары

image_pdfimage_print

 Сарока Святлана Рыгораўна, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, якая прысутнічала на штогадовым Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, падзялілася сваімі ўражаннямі.

– Штогадовы традыцыйны зварот кіраўніка дзяржавы да яе грамадзян і парламента – адна з самых значных падзей у грамадскім і палітычным жыцці краіны, бо падчас яго агучваюцца праблемы і задачы, робіцца аналіз бягучай сітуацыі ў краіне і стратэгія яе развіцця на бліжэйшы год. А 2016-ты асаблівы ў эканамічным плане яшчэ і тым, што задае тэмп на новую пяцігодку.

Асноўная тэма Паслання – «Ад ўпэўненага старту – да поспеху новага пяцігоддзя».

Мір, незалежнасць, развіццё роднай Беларусі – гэтыя словы сталі лейтматывам усяго Паслання, вялікая частка  якога была прысвечана якраз тэме міру, які ў апошнія гады стаў асабліва зыбкім. Асобная ўвага была нададзена ключавым напрамкам знешняй палітыкі Беларусі. Кіраўнік дзяржавы дакладна выклаў асноўныя напрамкі далейшага развіцця дзяржавы як ва ўнутранай, так і ў знешняй палітыцы, даў зразумець сусветнай грамадскасці, што наша краіна вядзе міралюбівую палітыку. Менавіта таму мы жывём у міры, і гэта вельмі важна для людзей.

Была агучана прынцыповая пазіцыя ў частцы далейшага развіцця ўсяго эканамічнага комплексу краіны і, пры гэтым, адзначана, што галоўнай мэтай памкненняў з’яўляецца пастаяннае павышэнне ўзроўню развіцця чалавечага патэнцыялу. Эканамічны блок паслання атрымаўся адным з самых насычаных. Тут, як прынята казаць, усё было раскладзена па паліцах. Прычыны праблем пазначаныя, іх наступствы агучаны, шляхі выхаду з сітуацыі акрэслены, нават канкрэтныя задачы перад эканамічным блокам пастаўлены.

Кіраўніком дзяржавы таксама былі раскрыты прыярытэты сацыяльнай палітыкі Беларусі, у прыватнасці, у галіне ўдасканалення пенсійнай сістэмы, аховы здароўя, адукацыі. Не засталася без увагі і тэма дэмаграфічнай сітуацыі, падтрымкі сем’яў.  Інвестыцыі, падтрымка бізнесу, бюджэтнага сектара і зарплаты – гэта, можна сказаць,  тэмы, якія знаходзяць адлюстраванне ў Пасланні. Зрэшты, гэтыя ж пытанні, як паказвае практыка, у асноўным і хвалююць грамадства.

Мне, як члену Савета Рэспублікі, прыемна было пачуць меркаванне кіраўніка дзяржавы аб ролі Парламента. Прэзідэнт падкрэсліў, што развіццё парламентарызму з’яўляецца адным з асноватворных элементаў станаўлення беларускай дэмакратычнай дзяржавы, а прафесіяналізм парламентарыяў абедзвюх палат дапамагае ствараць прагрэсіўную заканадаўчую базу, без якой немагчымы рух наперад.

Упершыню мы загаварылі аб культуры, таму што яна ўключае ў сябе ўсё. Акцэнт у Год культуры быў зроблены наданню ўвагі высокай культуры вытворчасці і земляробства, культуры гарадоў і вёсак, добраўпарадкаванню, сферы чалавечых узаемаадносін.

Дакладна была прыкмечана сувязь спорту з медыцынай. Сапраўды, лепш укласці сродкі ў развіццё спартыўнай інфраструктуры, прапагандаваць здаровы лад жыцця, чым потым укладваць у разы больш у лячэнне. Акцэнт на правільным харчаванні, адмове ад алкаголю і шкодных звычак – гэта не дэкларацыя ад улады, а тое, што неабходна самому чалавеку. Мы ў адказе за сваё здароўе.

Галоўны акцэнт, які я для сябе вылучыла – усё залежыць ад нас саміх. І тое, што мы маем сёння – гэта вынік яднання народа. Мы павінны беражліва ставіцца да той  спадчыны, якую змаглі захаваць. У Беларусі ўнікальны шлях – цяжкі, але і са сваімі перавагамі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *