Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

у нашай краіне

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2016 года склала 9 млн 498,7 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года павялічылася на 343 чалавекі. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У студзені – сакавіку бягучага года ў рэспубліцы нарадзілася 29 тыс. 52 дзіцяці, што на 1 тыс. 240 дзяцей больш, чым у студзені – сакавіку 2015-га.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 мая 2016 года ў разліку на месяц узрос на 3,6 працэнта і складае 1 мільён 699 тысяч рублёў.

Беларусь амаль на 25 працэнтаў нарасціла экспарт малочнай прадукцыі ў першым квартале. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў, які прымае ўдзел у другім экспартным форуме «Беларусь малочная».

да 2020 года каля пяці трыльёнаў рублёў будзе выдзелена на дзяржпраграму «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» .

Пераможцы 9-ціміжнародных алімпіяд змогуць без экзаменаў паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў 2016 годзе.

Летам у беларускіх лагерах дзённага і кругласутачнага знаходжання аздаровяцца каля 350 тысяч дзяцей і падлеткаў.

БелТА

 

У ВОБЛАСЦІ

У заключным этапе першага Мінскага абласнога фестывалю вучнёўскіх бізнес-кампаній прымуць удзел 22 бізнес-кампаніі з 15 раёнаў цэнтральнага рэгіёна. Юныя прадпрымальнікі актыўна займаюцца экскурсійнай работай, аказваюць паліграфічныя паслугі, вырошчваюць расаду, вырабляюць сувеніры, швейныя вырабы, сталярную прадукцыю.

Першы ў Беларусі электробус для турыстаў з’явіцца ў Нясвіжы. Урачыстая перадача «зялёнага» транспарту для развіцця турызму на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу Радзівілаў адбудзецца сёння, 4 мая.

Паводле інфармацыі сайта Мінаблвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *