Здзяйсненні і далягляды Стаўбцоўшчыны

Нумары У райвыканкаме Эканомiка

777На пасяджэнні райвыканкама падведзены вынікі выканання прагнозных паказчыкаў і сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2013 год.

Як зазначыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч, 2013 год для раёна складваўся па-рознаму.

На 2013 год раёну былі даведзены чатыры прагнозныя паказчыкі. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове па выніках года павінны скласці 3,354 мільёна долараў ЗША. Працэнт выканання – 110. Паказчык па намінальнай сярэднямесячнай заработнай плаце –  4030 тыс. руб. быў выкананы ўжо па выніках 8 месяцаў (4215,8 тыс. руб.). За студзень – лістапад 2013 года зарплата склала 4336,5 тыс. руб., што на 138,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2012 года. Пры зададзеным тэмпе росту па экспарце тавараў – 118,0% да 2012 г., за 11 месяцаў ён склаў 160,9%. Экспартавана тавараў на 70404,8 тысячы долараў ЗША. За год тэмп росту складзе 143,6%. Асноўным экспарцёрам тавараў з’яўляецца Мінскі мясакамбінат. Імпарт тавараў атрыманы ў суме 38704,6 тысячы долараў ЗША, што складае 159,4% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Прагнозны паказчык па экспарце паслуг – 114,0%. За 11 месяцаў 2013 года ён склаў 241,3%. За год тэмп росту складзе 243,8%. У асноўным гэта транспартныя паслугі, паслугі па маркетынгу, арганізацыі кірмашоў, выстаў, арэнда нерухомай маёмасці, паслугі аховы здароўя.

Акрамя прагнозных паказчыкаў раёну даведзены і іншыя заданні. У першую чаргу стварэнне новых прадпрыемстваў з колькасцю 30 чалавек у галіне прамысловасці, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы і 10 чалавек у сферы аказання паслуг.  З пачатку 2013 года сваю дзейнасць распачала 21 новая арганізацыя. Патрэбную колькасць маюць толькі ПВГУП «Лесформінвест-Плюс» (30 чал.), ПГУП «Апрель-68» (10 чал.), ТАА «Белфлортранс» (10 чал.) і ТАА «Коласбел Лагістык» (17 чал.). За мінулы год на тэрыторыі раёна зарэгістравана 68 юрыдычных асоб і 245 індывідуальных прадпрымальнікаў. Колькасць суб’ектаў малога і срэдняга прадпрымальніцтва на 1 студзеня 2014 года на тэрыторыі раёна складае 1224 адзінкі. У адпаведнасці з Дэкрэтам № 6 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выканкамам выдадзены 172 дазволы 85 арганізацыям на ўвоз у раён транспартных сродкаў на 23 млрд 166 млн руб. 19 камерцыйных структур увезлі ў раён ад трох да шасці адзінак тэхнікі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна

За мінулы год прадпрыемствамі раёна выпушчана прамысловай прадукцыі на 364,5 млрд руб. Аб’ём вытворчасці прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «ММЗ» у г. Стоўбцы» за 2013 год склаў 80 949 млрд руб. Заводам вядзецца будаўніцтва аб’екта «Вытворчасць высокадакладнага, высокатрывалага чыгуннага ліцця». Закончана рэканструкцыя Навасвержанскага лесазавода. На яе правядзенне выкарыстана 118 млрд руб. У месяц прадпрыемства будзе выпускаць у гатовым выглядзе каля трох тыс. кв. м піламатэрыялаў. Заключаны дагаворы, і ўжо сёння завод адпраўляе сваю прадукцыю ў Галандыю, Бельгію, Германію, Літву і Азербайджан. Інакш ідуць справы з рэалізацыяй прадукцыі на Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». Запасы гатовай прадукцыі склалі 9206 млн руб. Запасы растуць. Таму неабходна актывізаваць работу ў накірунку пошукаў рынкаў збыту. Філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» рэалізуе праект, які дазволіць выпускаць канкурэнта-здольную прадукцыю з фруктова-ягаднымі напаўняльнікамі, сокі і нектары ў сучаснай упакоўцы ваg-іn-вох. Бізнес-план праекта «Арганізацыя новай вытворчасці фруктова-ягадных напаўняльнікаў для малочнай і кандытарскай прамысловасці» павінен быць рэалізаваны да 31.03.2014. Значная ўдзельная вага ў аб’ёме прамысловай прадукцыі мясакамбіната ААТ «Птушкафабрыка «Колас». Увесь мінулы год рытмічна працавалі ААТ «Стаўбцоўскі цагельны завод», АСП «Рамонтна-механічныя майстэрні станцыі Стоўбцы».

Будаўніцтва

За 2013 год арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці на інвестмэты ў эканоміку  раёна  накіравана 717039 млн руб. Стаўбцоўскі РКБА, Стаўбцоўскае АКС, ДРБУ-135, ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і «Рочавічы», ПМК-233 дапусцілі зніжэнне тэмпу росту да ўзроўню 2012 года.

За 2013 г. па раёне было ўведзена 32696 м кв. жылля, ці 109,0% ад задання, індывідуальнымі забудоўшчыкамі пабудавана 16693 м кв. жылля.

Рознічны тавараабарот і паслугі

Са сферай гандлю людзі сутыкаюцца кожны дзень. Удалы паход у магазіны прыносіць задавальненне, радуе і багаты асартымент, ветлівы персанал. На жаль, не заўсёды так бывае. Існуе і шмат праблем. Рознічны гандаль у раёне здзяйсняюць 306 аб’ектаў. На аднаго жыхара раёна прададзена тавараў на 4605,0 тыс. руб. Найбольшая ўдзельная вага ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту раёна 22,9% займае Стаўбцоўскае райспажыўтаварыства. За год ім патрачана на рамонт магазінаў 954 млн руб. З мэтай павелічэння тавараабароту і паляпшэння абслугоўвання насельніцтва за год праведзены 142 распродажы па зніжаных цэнах. Тавараабарот за год склаў амаль 9 млрд руб. Тэмп росту – 109,2%.

Прадпрыемствамі, якія спецыялізуюцца на аказанні паслуг, з’яўляюцца Стаўбцоўскі камбінат бытавога абслугоўвання і грузавы транспартны філіял «Аўтапарк № 17» ААТ «Мінаблаўтатранс». Гэтым прадпрыемствам патрэбна актывізаваць работу па аказанні паслуг насельніцтву.

У цэлым па раёне чатыры арганізацыі, ці 10% ад тых, якія трымаюць справаздачу, па выніках работы атрымалі страты: філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – 5026 млн руб., СЗАТ «Агракамбінат «Колас» – 1961 млн руб., ААТ «Аталезь-агра» – 295 млн руб., ТАА СЖК «Налібакі» – 2454 млн руб.

Інвестпраекты

У раёне ў мінулым годзе актыўна здзяйсняліся чатыры інвестпраекты. У ТАА «Вівалія» ў пасёлку Наваколасава – рэканструкцыя будынка склада пад цэх па дрэваапрацоўцы з будаўніцтвам кацельні і ўстаноўкай сушыльнага комплексу. Інвестпраект завершаны. У ААТ «Альба» – будаўніцтва таварнай фарэлевай гаспадаркі. Работы вядуцца з 2011 года. У СФГ «Панскі маёнтак» – стварэнне турыстычнай базы пры агратурыстычным комплексе гісторыка-культурнай накіраванасці. СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн» пабудавала і ўвяло ў эксплутацыю новы цэх па вытворчасці халадзільнага абсталявання. Зроблена сістэма ацяплення, якая з’яўляецца інавацыйнай не толькі для раёна, але і для рэспублікі.

Аб выкананні бюджэту раёна

За 2013 год у даход бюджэту паступіла 175,7 млрд руб. У даход бюджэту раёна паступіла 4,6 млрд руб. плацяжоў: ад продажу на аўкцыёнах будынкаў  – 1,2 млрд руб., ад продажу ва ўласнасць грамадзянам зямельных участкаў – 526,4 млн руб., жылых памяшканняў – 1,5 млрд руб., ад здачы ў арэнду зямельных участкаў – 1,1 млрд руб., іншай маёмасці – 209,4 млн руб.

На ўтрыманне ўстаноў адукацыі накіравана 122,5 млрд руб., на ахову здароўя – 61,3 млрд руб., фізкультуру, культуру і спорт – 18,5 млрд руб., сацыяльную палітыку – 9,8 млрд руб.

На страты, субсідыі і іншыя патрэбы прадпрыемстваў ЖКГ накіравана 65,3 млрд руб., з іх на добраўпарадкаванне населеных пунктаў – 14,1 млрд руб.

Прыцягнута даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці бюджэтнымі ўстановамі раёна 6,3 млрд руб., ці 3% ад расходаў устаноў сацыяльнай сферы.

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *