Плошча Бессмяротнасці – памяць для нашчадкаў

Вялікай Перамозе прысвячаецца Духоўная і гістарычная спадчына Нумары У сэрцах пакаленняў

Плошча Бессмяротнасці ў нашым горадзе шануе памяць пра абаронцаў Айчыны, якія аддалі сваё жыццё за Вялікую Перамогу. Час пакінуў свой адбітак на помніку, таму райвыканкам прыняў рашэнне правесці яго рэканструкцыю.

Тэндар выйграла прыватнае сталічнае прадпрыемства «Белстартбуд». Стараннямі майстроў праведзена рэканструкцыя помніка тэхнікай выкалаткі па медным лісце. Да свята 9 Мая асноўныя работы завершаны. І гэтае святое для райцэнтра месца зноў збярэ сотні стаўбчан і жыхароў раёна на мітынг памяці.

Работнікі камунальнай службы горада, у абавязках якіх была справа арганізацыі рэстаўрацыі помніка, да 9 Мая паклапаціліся ўпарадкаваць клумбы, пасадзіць кветкі. І наогул – падрыхтаваць горад да свята. Вуліцы пачышчаны, развешаны расцяжкі, прымацаваны сцягі. Працаўнікі аб’яднання камунальных службаў правялі суботнік. 50 супрацоўнікаў з розных аддзелаў АКС пафарбавалі бардзюры ў райцэнтры. Гэта надало райцэнтру свежасць, падрэсліла клопат пра горад і стварыла ўсім святочны настрой.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *