На сучасных лініях

Нумары Эканомiка

033Пабудова і ўвод у строй кампаніяй «Фрэор Рэфрыгерайшн» новага, напоўненага сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем, завода па выпуску халадзільных і маразільных установак, вітрын стала прыемнай падзеяй не толькі для арганізатараў вытворчасці, інвестараў, але і жыхароў Стаўбцоўшчыны. Для іх адкрылася магчымасць працаваць на сучасных магутнасцях. Выпушчанае ў Стоўбцах халадзільнае абсталяванне добра зарэкамендавала сябе не толькі на ўнутраным рынку, але і за мяжой.

Гэтыя здымкі зроблены на вытворчых лініях прадпрыемства, дзе ўвішна працуе слесар Аляксандр Шаблінскі. Зладжанасць у рабоце ў  Алены Конаўцавай і Таццяны Жарко.  Прыемна працуецца за станком з праграмным кіраваннем Дзмітрыю Кутасу. Свой прафесіяналізм дэманструе начальнік участка па вытворчасці цэнтральных халадзільных установак Аляксандр Курэц.

Васіль ЗЯНЬКО0310034

03

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *