Гадоў ваенных чуем рэха

Вялікай Перамозе прысвячаецца Культура Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

У Шашкоўскім доме культуры прайшла ваенізаваная гульня-віктарына «Гадоў ваенных мы чуем рэха»  паміж старшакласнікамі Аталезскага ВПК дзіцячы сад–сярэдняя школа і Шашкоўскай сярэдняй школы.

Мы звярнуліся да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікам гульні-віктарыны патрэбна было прайсці шэсць этапаў. Першы – «Візітная картка», другі – «Размінка для розуму», трэці – «Мы эрудыты ў гісторыі вайны», музычны этап – «Адгадай». Затым былі «Гонка за лідарам» і апошні этап – «Хто каго». На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: дырэктар Шашкоўскай сярэдняй школы Ірына Колясень, старшыня Шашкоўскага сельвыканкама Святлана Якаўлева, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Хвасько, в. а. начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Міхаіл Турко. Падтрымаць каманды прыйшлі вучні і настаўнікі. Вялікай павагі заслугоўваюць настаўнікі гісторыі – Кацярына Сергіевіч з Аталезскага ВПК дзіцячы сад–сярэдняя школа» і Міхаіл Сурко з Шашкоўскай сярэдняй школы, якія выдатна падрыхтавалі вучняў да віктарыны. Арганізавалі і правялі мерапрыемства супрацоўнікі Шашкоўскага дома культуры дырэктар Алена Явід і Лідзія Кірыленка.

Паміж этапамі віктарыны гучалі песні ў выкананні вакальнага гурта «Родныя напевы» і Алены і Алесі Калкоўскіх. Вершы на ваенную тэматыку цудоўна прачыталі сямікласніца Аліна Свірская і бібліятэкар Шашкоўскага дома культуры Лідзія Мазуркевіч.

 Гульня-віктарына атрымалася вельмі цікавай і пазітыўнай. Напрыканцы першы сакратар райкама Камуністычнай партыі Беларусі Ніна Дубовік як старшыня журы аб’явіла вынікі. Пераможцай стала каманда «Дружба» Аталезскага ВПК дзіцячы сад–сярэдняя школа, а каманда «Юнацтва» Шашкоўскай сярэдняй школы атрымала ганаровае другое месца.

Вольга КАМКО,намеснік дырэктара раённага Цэнтра культуры



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *